Мы чакаем не адказу. Мы чакаем вырашэння праблемы чытачоў. 21.by

Мы чакаем не адказу. Мы чакаем вырашэння праблемы чытачоў

09.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Газета "Звязда" за 25 лютага 2011 года абнадзеіла нас, жыхароў вуліц Палявая і Школьная вёскі Ярэмічы Карэліцкага раёна: нарэшце наша праблема (падтапленне каля 20 дамоў грунтовымі водамі) будзе вырашана. Прадстаўнік раённай улады на ўсю краіну запэўніў, што работы па ачыстцы канавы "будуць выкананы ў красавіку — гэта самае позняе..." На вялікі жаль, ніхто не памкнуўся нешта зрабіць. Дарэчы, такое ж абяцанне прагучала і ў раённай газеце 14 жніўня 2010 года. Цяпер, пасля праліўных дажджоў, ужо некаторыя жывуць "на вадзе", астатнія чакаюць са страхам, болем і адчаем. Што рабіць?" Такі быў — даслоўна — чарговы зварот на "гарачую лінію" нашай газеты.

Згаданая публікацыя ў "Звяздзе" ад 25 лютага сапраўды была. Называлася яна "Абводную канаву абавязкова прачысцяць. Пытанне на кантролі мясцовай улады". Яшчэ раз коратка нагадаем сутнасць бяды месцічаў. Паводле іх слоў тады, праблема з'явілася больш за год таму: пачало заліваць вадой падвалы (а там жа людзі захоўвалі вырашчанае ўласнымі рукамі), на некаторых дамах з'явіліся трэшчыны.

— Куды мы толькі ні звярталіся! І ў сельскі Савет, і ў раённую вертыкаль — да старшыні, да абласной вертыкалі... Нам абяцалі, што праблему вырашаць, але пакуль зрухаў ніякіх няма, — цытуем мы той без перабольшвання крык душы вяскоўцаў.

А ўся праблема быццам бы была ў абводнай канаве, што за вёскай. Яе даўно не чысцілі, і, напэўна, у тым былі карані бяды для мясцовых жыхароў. Прынамсі, яны так лічылі са слоў геадэзістаў. Хоць ужо тады мы чулі меркаванне, што прачысткай канавы пытанне можна і не вырашыць — узровень грунтовых вод можа застацца ранейшым.

"Тыя, хто ўжо пацярпеў ад падтапленняў, гатовы нават самі паўдзельнічаць талакой у фінансаванні гэтых работ. Аднак раённыя ўлады катэгарычна забаранілі збіраць грошы: усё будзе зроблена за кошт бюджэту, вяскоўцы не павіны плаціць". Гэта таксама цытата з матэрыялу ад 25 лютага. Дарэчы, не апошняя.

Мае сэнс прывесці і галоўную частку адказу прадстаўніка раённай улады, як назвалі яго вяскоўцы ў сваім паўторным звароце.

— Патрэбныя работы будуць выкананы ў красавіку — гэта самае позняе. У сакавіку яшчэ можа быць паводка, таму тут ёсць залежнасць ад умоў надвор'я. Адводная канава будзе паглыблена за кошт бюджэту. Гэта яшчэ раз пацвердзіў старшыня райвыканкама, да якога была даведзена сутнасць звароту вясковых жыхароў. Працу павінны выканаць меліяратары з Дзятлава, з імі ёсць такая дамоўленасць. Гэтая адводная канава быццам бы нічыйная, а вось упадае яна якраз у канал, што належыць меліярацыйным сеткам. Калі не атрымаецца гэтым спосабам панізіць узровень грунтовых вод, будуць прымацца іншыя меры... У гэтай сувязі мушу яшчэ раз заўважыць, што праблема, якая хвалюе жыхароў вёскі Ярэмічы, будзе знаходзіцца на кантролі, — пачулі мы тады...

І вось — паўторны зварот ад людзей па праблеме, якая — рэдакцыя была ўпэўнена — даўно вырашана. Адразу зазначым: на гэты раз аператыўна атрымаць нейкія дакладныя тлумачэнні, чаму ж абяцанне не было выканана, не атрымалася. У райвыканкаме нам сказалі, што з гэтай жа нагоды жыхары вёскі скардзіліся неаднойчы — гэта значыць, ужо пасля газетнай публікацыі. Калгасная тэхніка падысці да канавы не можа. А меліяратары?.. Ім трэба плаціць. Дык усё ж чаму ("самае позняе — у красавіку!") канаву не паглыбілі? Не факт, што ўзровень грунтовых вод пасля гэтага панізіцца. Можа стацца, што так і будзе. А якія існуюць іншыя меры вырашэння праблемы? Ёсць інфармацыя ад старшыні сельскага Савета, што работы па прачыстцы канавы будуць зроблены сёлета да канца жніўня. Людзі ж кажуць, што пасля праліўных дажджоў зараз некаторыя ўжо жывуць "на вадзе". А як яны не спыняцца?!. Накіруйце нам пісьмовы запыт. Кажу, дажджы, залівае... Пакуль запыт да вас, адказ — да нас. А мы хутка дадзім адказ. Калі вам трэба? Вось амаль даслоўна і ўся інфармацыя...

Р.S. <І>Каб не марнаваць час, будзем лічыць гэтую публікацыю афіцыйным пісьмовым запытам. Як хутка рэдакцыя атрымае рэагаванне — для нас, па вялікім рахунку, не істотна. Вядома, ёсць заканадаўства наконт зваротаў грамадзян, тэрміны і гэтак далей. І мы гэтаму ўсяму цалкам падпарадкоўваемся. Але ў нашай сітуацыі куды больш важна, каб найперш аператыўна рыхтаваўся не ўласна сам адказ для рэдакцыі, а аператыўна вырашалася праблема людзей. Калі яна сапраўды існуе і яе можна вырашыць. Тым больш і абяцанне ўжо было дадзена.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Газета "Звязда" за 25 лютага 2011 года абнадзеіла нас, жыхароў вуліц Палявая і Школьная вёскі Ярэмічы Карэліцкага раёна: нарэшце наша праблема (падтапленне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика