ДАІ заклікае вадзіцеляў быць асцярожнымі ў сувязі са спёкай
15.07.2011
—
Новости Общества
|
У сувязі з гарачым надвор'ем, якое ўстанавілася ў Беларусі, супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць вадзіцелям улічваць метэаўмовы і добра планаваць працяглыя паездкі, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле агітацыі і прапаганды УДАІ МУС Беларусі. У ДАІ нагадалі, што гарачыня ў салоне аўтамабіля пагаршае фізічнае самаадчуванне вадзіцеля, а таксама выклікае негатыўныя псіхалагічныя рэакцыі. Гэта прыводзіць да зніжэння канцэнтрацыі ўвагі і пагаршэння рэакцыі. Урачы настойліва рэкамендуюць у гарачае надвор'е па магчымасці не рабіць далёкіх стамляючых паездак, а таксама заўсёды мець у салоне аўтамабіля прахаладжальныя напіткі і неабходныя медпрэпараты — валідол, карвалол, пры стэнакардыі — нітрагліцэрын. Пры першых сімптомах недамагання рэкамендуецца спыніцца ў ценю і адпачыць. Карысным будзе праветрыць салон і крыху прайсціся. Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца з просьбай да метэазалежных і маючых сардэчна-сасудзістыя захворванні вадзіцеляў, не знаходзіцца доўгі час за рулём, а таксама планаваць паездкі на далёкія адлегласці пераважна ў раннія гадзіны. Не трэба пакідаць дзяцей у салоне аўтамабіля, які стаіць, нават на кароткі час, ва ўмовах гарачыні гэта можа прывесці да стану непрытомнасці дзіцяці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязі з гарачым надвор'ем, якое ўстанавілася ў Беларусі, супрацоўнікі ДАІ рэкамендуюць вадзіцелям улічваць метэаўмовы і добра планаваць працяглыя паездкі,...
|
|