"Хутка год, як жыхары сталічнай новабудоўлі не могуць заехаць у свае кватэры"
19.07.2011
—
Новости Общества
|
Услед за зваротам У нумары за 18 чэрвеня распавядала аб праблемах, з якімі сутыкнуліся навасёлы жылога дома № 22 а па вул. Судмаліса ў Мінску... Выкладзеныя матэрыялы, як паведаміў кіраўнік адміністрацыі сталічнага Ленінскага раёна спадар Кулеш, вывучаны. Даслоўна: "... здадзены ў эксплуатацыю 30.09.2010 г. жылы дом заселены 30.03.2011 г., г.зн. праз 6 месяцаў пасля ўводу ў эксплуатацыю. Перадача дольшчыку ва ўласнасць аб'екта долевага будаўніцтва ажыццяўляецца таварыствам уласнікаў "Судмаліса-2010". Гэта адбываецца пасля поўнага разліку дольшчыкамі за выкананыя будаўніча-мантажныя работы, перадачы дома таварыству ўласнікаў забудоўшчыкам, перадачы інжынерных сетак на баланс эксплуатуючых арганізацый і заключэння дагавораў на аказанне камунальных паслуг. Рашэннем Мінгарвыканкама ад 14.10.2010 № 2420 гэты тэрмін быў вызначаны да 31 студзеня 2011 года. Затым, у сувязі з неаплатай часткай удзельнікаў долевага будаўніцтва поўнага кошту будаўніцтва, рашэннем Мінгарвыканкама ад 06.01.2011 г. № 67 тэрмін засялення быў перанесены да 31.03.2011 г. Да засялення грамадзян усе недахопы па кватэрах ліквідаваны і атрыманы ад іх адпаведныя даведкі. Праблемы з пускам газу выкліканы самавольным пераабсталяваннем жыльцамі сістэм унутранага газазабеспячэння, перапланіроўкамі кватэр, а таксама працяглым заключэннем абаненцкіх дагавораў з УП "Мінгаз". Цяпер газ пададзены ў кватэры 2-й і 3-й секцый дома, вядуцца работы па пуску газу ў астатнія секцыі (1-я і 4-я). Атрыманы дазвол Дзяржпрамнагляду на ўключэнне ліфтаў у доме, і эксплуатуючай арганізацыяй РУП "Белліфт" ажыццяўляецца іх пуск. Усімі іншымі камунальнымі паслугамі дом забяспечаны ў поўным аб'ёме. Казыркі над уваходамі ў пад'езды адноўлены. За дапушчальныя недахопы дома службовыя асобы КУП "УКБ адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска" прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары за 18 чэрвеня распавядала аб праблемах, з якімі сутыкнуліся навасёлы жылога дома № 22 а па вул. Судмаліса ў Мінску... Выкладзеныя матэрыялы, як паведаміў...
|
|