Сапраўдны сведка веры для многіх пакаленняў
22.07.2011
—
Новости Общества
|
“Гэта цяжкая страта для каталіцкай супольнасці напоўніла нашы сэрцы глыбокім болем і смуткам”, — гаворыцца ў спачуванні.Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, Казімір Свёнтэк, першы беларускі кардынал, стаяў ля вытокаў адраджэння Рымска-каталіцкай царквы ў нашай краіне. Дзякуючы яго намаганням аднаўляліся святыні, будаваліся новыя храмы, пачала працаваць Пінская вышэйшая духоўная семінарыя, было пачата шмат добрых і карысных спраў. Асаблівую ўвагу іерарх удзяляў выхаванню традыцый хрысціянскай маральнасці, захаванню духоўнай і культурнай спадчыны.“Для многіх пакаленняў святароў і вернікаў кардынал Свёнтэк стаў сапраўдным сведкам веры, настаўнікам і дарадчыкам, прыкладам самаадданага і адказнага выканання сваіх пастырскіх абавязкаў. Ён карыстаўся заслужанай павагай не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім каталіцкім свеце”, — адзначаецца ў спачуванні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтэка выказаў шчырыя спачуванні Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў... |
|