ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

10.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расіяне кінуліся скупляць золата: рубель працягвае падаць

Расійскі рубель узмацніў падзенне да долара і еўра ўчора ўдзень на ММВБ, бівалютны кошык падняўся да максімуму з пачатку года на фоне вельмі высокай нявызначанасці на фондавых рынках. Так, у аўторак долар рос да ўзроўню 30,2 руб./$1, абнавіўшы максімум з першых гандлёвых дзён года і падняўшыся ў гэты момант на 1 рубель 23 капейкі да папярэдняга ўзроўню. Еўра дасягнуў пры гэтым ўзроўню 42,98 руб./ЕUR1 — максімуму з лістапада 2010 года.

Падзенню рубля спрыяла рэкорднае зніжэнне сусветных цэн на нафту: ф'ючарсы WTІ абнавілі мінімумы года, апусціўшыся ніжэй за $80 за барэль, а ф'ючарсы Brеnt апынуліся паблізу адзнакі $100 за барэль.

У гэтых умовах улады спрабуюць супакоіць насельніцтва: у прыватнасці, не раяць тэрмінова скупляць валюту. Не ўсе, аднак, настроены так аптымістычна. Асноўныя пляцоўкі Еўропы і Расіі працягваюць падзенне. А некаторыя расіяне, не ведаючы, якой валюце давяраць, скупляюць золата.

Еўропу ліхаманіць: лонданскія беспарадкі перакінуліся на Швецыю

Падлеткі з сем'яў эмігрантаў учынілі беспарадкі ў прыгарадзе Стакгольма Хэсельбю ў панядзелак увечары. Мяркуецца, яны натхніліся прыкладам пагромшчыкаў з Лондана, дзе хваляванні моладзі не сціхаюць з суботы і ўжо ёсць ахвяры. У паліцыі таксама не выключаюць такой верагоднасці.

Беспарадкі пачаліся на станцыі метро з таго, што хтосьці разбіў білетную касу вогнетушыцелем. Пасля гэтага моладзь пайшла граміць гарадскую плошчу. Падлеткі кідалі камяні ў паліцэйскіх і іх машыны. Прычым, як адзначае Svеrіgеs Rаdіо, камяні яны прынеслі з сабой у торбах.

Нагадаем, што ў Лондане масавыя хваляванні пачаліся пасля смерці 29-гадовага цемнаскурага Марка Дагана, бацькі чацвярых дзяцей, падчас паліцэйскай аперацыі 4 жніўня. На думку вядомага брытанскага пісьменніка Ханіфа Курэйшы (нарадзіўся ў Лондане, сына пакістанца і англічанкі), беспарадкі ў Вялікабрытаніі азначаюць пачатак цэлага сезона паўстанняў, які будзе доўжыцца гадамі і распаўсюдзіцца на ўсю Еўропу.

У Казахстане раздадуць мільён руска-казахскіх размоўнікаў

Міністэрства культуры Казахстана выдала руска-казахскія размоўнікі для бясплатнага распаўсюджвання сярод насельніцтва. Пра гэта паведамляе ІА "Навіны-Казахстан".

Размоўнікі выдадзены па дзесяці кірунках, у іх ліку — культура, адукацыя, праца, сфера паслуг, ахова здароўя. Агульны тыраж складае мільён асобнікаў. Раздача размоўнікаў пачнецца на наступным тыдні. На іх выданне і распаўсюджанне з бюджэту было выдаткавана 180 мільёнаў тэнге (каля 1,2 мільёна долараў).

Пра раздачу размоўніка было абвешчана неўзабаве пасля таго, як з'явілася інфармацыя пра падрыхтаваны міністэрствам культуры законапраект, які прадугледжвае павышэнне статусу казахскай мовы. Законапраект, у прыватнасці, вызначае, што ўся дакументацыя ў дзяржаўных установах павінна весціся на казахскай мове. Па-казахску, паводле законапраекта, павінны пісацца заявы ў дзяржаўныя структуры і адказы на іх.

Наймацнейшая за пяць гадоў успышка на Сонцы можа пашкодзіць спадарожнікі

У аўторак раніцай на Сонцы адбылася самая магутная за апошнія пяць гадоў успышка. Яна не ўяўляе пагрозы для людзей, аднак здольны пашкодзіць касмічную тэхніку, паведаміў кіраўнік Цэнтра прагнозаў касмічнага надвор'я Інстытута зямнога магнетызму, іонасферы і распаўсюду радыёхваляў Расіі Сяргей Гайдаш. Ён распавёў, што ўспышка адбылася ў заходняй частцы сонечнага дыска, убаку ад кірунку на Зямлю, так званага геаэфектыўнага мерыдыяна, і таму гэта падзея не прывядзе да магутнай магнітнай буры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наймацнейшая за пяць гадоў успышка на Сонцы можа пашкодзіць спадарожнікі У аўторак раніцай на Сонцы адбылася самая магутная за апошнія пяць гадоў успышка. Яна не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика