АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

11.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi з 11 жнiўня павышаюцца на 5 працэнтаў адпускныя цэны па рэгулюемых групах хлеба, малака i мяса. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Мiнэканомiкi ад 3 жнiўня нумар 125 "Аб унясеннi дапаўнення i змяненняў у пастанову Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь ад 27 красавiка 2011 г. нумар 65". Гэта пастанова прадугледжвае павышэнне гранiчных максiмальных адпускных цэн па рэгулюемых групах хлеба i батонаў, малака, кефiру, смятаны, тварагу, ялавiчыне i свiнiне патушнай на 5 працэнтаў. Гэта рашэнне прынята па прапанове Мiнсельгасхарча ў мэтах кампенсацыi павелiчэння кошту сельскагаспадарчай сыравiны, адзначылi ў Мiнэканомiкi. Пастанова Мiнэканомiкi нумар 125 уступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання — з 11 жнiўня 2011 года.

Мінская міліцыя затрымала двух братоў, жыхароў сталіцы, якія кралі старыя грузавыя аўтамабілі. Яны забіралі моцна патрыманыя грузавікі, якія месяцамі прастойвалі на прыколе. Браты пад'язджалі да такой машыны, чаплялі яе на жорсткую счэпку і буксіравалі ў двор уласнага дома. Даказана дачыненне сямейнага дуэта як мінімум да 4 такіх эпізодаў. Усяго ж у іх двары міліцыя выявіла 10 машын, а таксама мноства дэталяў да іх. Браты патлумачылі, што такім чынам яны хацелі ачысціць горад ад старых машын. Абодва былі раней судзімыя. Заведзена справа. ПОЎНЫ АБЗАЦ

Чым менш адзення носіць жанчына, тым даўжэй яна жыве. Да такой кур'ёзнай высновы прыйшлі брытанскія навукоўцы. У даследаванні прыняло ўдзел амаль 6 тыс. жанчын, старэйшых за 70 гадоў. Вынікі здзівілі навукоўцаў: чым меней адзення насіла апытаная жанчына, тым болей у яе было шанцаў дажыць да глыбокай старасці. Цяпер у даследчыкаў некалькі тэорый, якія тлумачаць сувязь колькасці адзення і працягласці жыцця. Па-першае, любое адзенне змяшчае астаткі шкодных рэчываў, якія прымяняюцца пры мыцці, хімчыстцы і інш. Яны ўступаюць у рэакцыю з потам, трапляюць праз скуру ў арганізм і адмоўна ўплываюць на здароўе. Па-другое, лёгка апранутыя жанчыны намнога больш прыцягваюць мужчын, чым тыя, хто прыкрывае кожны сантыметр свайго цела. Гэтым самым яны маюць больш шанцаў завесці сям'ю, а, як вядома, сямейныя людзі жывуць даўжэй за халастых. Па-трэцяе, жанчына, якая носіць мінімум адзення, падвяргаецца ўздзеянню спрыяльных прыродных фактараў, што ўплываюць на працягласць жыцця. Таксама навукоўцы лічаць, што такія жанчыны больш клапоцяцца пра сябе, яны незалежныя, разумныя і адкрытыя. І, нарэшце, дамы ў адкрытых строях часцей займаюцца сэксам, які, у сваю чаргу, таксама станоўча ўплывае на працягласць жыцця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінская міліцыя затрымала двух братоў, жыхароў сталіцы, якія кралі старыя грузавыя аўтамабілі. Яны забіралі моцна патрыманыя грузавікі, якія месяцамі прастойвалі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика