На наступным тыдні прыпячэ да +32. 21.by

На наступным тыдні прыпячэ да +32

12.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ўдзень надвор'е ў Беларусі будзе фарміравацца пад уплывам франтальнага раздзелу, што рухаецца да нас з боку Заходняй Еўропы, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

Таму ўдзень у паўночна-заходнім рэгіёне будуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень 18—24, на поўдні краіны да 26 цяпла. У сталіцы 21—23, часам кароткачасовы дождж.

Ужо ў суботу з боку паўднёвага захаду Еўропы да нас пачне зацягвацца даволі цёплае паветра. Уначы будзе 9—16, мінімальная тэмпература ўдзень 21—28 градусаў. Аднак актыўны атмасферны фронт прынясе месцамі невялікія навальнічныя дажджы. У нядзелю атмасферны ціск крыху паменшыцца, але пацяплее. Месцамі зноў кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы будзе 11—17, удзень — 22—29, на паўднёвым усходзе каля 30 градусаў.

А вось у першай палове наступнага тыдня чакаецца чарговая хваля моцнай спякоты. Уначы будзе сапраўды цёпла — 13—19, максімальная тэмпература ўдзень — 24—29, месцамі прыпячэ да 30—32 градусаў. У панядзелак, аўторак і сераду месцамі кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Сіноптыкі падлічылі, што ў гэтыя тры дні сярэдняя тэмпература паветра будзе прыкладна на 3—5 градусаў вышэй за кліматычную норму.

Спецыялісты амаль упэўнены, што ў гэтыя дні ў Беларусі будзе назірацца апошняя хваля такой моцнай спякоты. І сапраўды, ужо ў другой палове наступнага тыдня, паводле папярэдніх прагнозаў, у нашай краіне стане значна свяжэй. Крыху пахаладае, але лета яшчэ працягваецца...

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўдзень надвор'е ў Беларусі будзе фарміравацца пад уплывам франтальнага раздзелу, што рухаецца да нас з боку Заходняй Еўропы, паведаміла рэдакцыі начальнік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика