Тарыфы на праезд у міжгародніх аўтобусах павялічыліся. 21.by

Тарыфы на праезд у міжгародніх аўтобусах павялічыліся

12.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 12 жніўня дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" на рэгулярныя рэйсы па міжгародніх маршрутах, якія абслугоўваюцца аўтобусамі прадпрыемства, устанаўлівае новыя тарыфы.

Так, на звычайных маршрутах цяпер за адзін кіламетр праезду давядзецца плаціць: у аўтобусах агульнага тыпу — 180 рублёў (дагэтуль было 171,4 рубля), у машынах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 186 рублёў (было 176,4 рубля). На хуткасных маршрутах тарыф складзе: у аўтобусах агульнага тыпу — 234 рублі за адзін кіламетр праезду (замест 203,8 рубля), у аўтобусах з мяккімі адкіднымі крэсламі — 242 рублі (дагэтуль было 210 рублёў). На дадатковых маршрутах змяненні такія. Калі раней адзін кіламетр праезду ў аўтобусе агульнага тыпу каштаваў 212,2 рубля, дык цяпер — 244 рублі за той жа кіламетр. Тарыф на праезд у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі павялічыўся з 217,4 рубля за кіламетр праезду да 250 рублёў.

Адначасова ўстанаўліваюцца і тарыфы ў аўтобусах прадпрыемства па наступных маршрутах. Мінск — Пінск праз Клецк (12.00 і 15.40) — 190 рублёў за адзін кіламетр праезду (замест ранейшых 180 рублёў); Мінск — Пінск праз Клецк (8.10) — 180 рублёў за кіламетр (было 171,4 рубля); Мінск — Давыд-Гарадок праз Слуцк (7.20) — 180 рублёў за кіламетр (171,4 рубля); Мінск — Барысаў (усе) — 180 рублёў за кіламетр праезду (замест ранейшых 170,1 рубля); Мінск — Магілёў (6.20, 8.05, 11.00, 11.50, 13.10 — штодзень, у 9.10 па будных днях і ў 8.00 — па суботах і нядзелях); Мінск — Чавусы (9.10) — 198 рублёў за кіламетр (замест ранейшых 189 рублёў). Дзецям ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў у аўтобусах дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" даецца зніжка ў 50 працэнтаў ад велічыні тарыфу, што выкарыстоўваецца на маршруце.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 12 жніўня дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" на рэгулярныя рэйсы па міжгародніх маршрутах, якія абслугоўваюцца аўтобусамі прадпрыемства, устанаўлівае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика