Уборка каласавых у Беларусі выйшла на фінішную прамую
23.08.2011
—
Новости Общества
|
Збожжавыя і зернебабовыя культуры на раніцу 22 жніўня ўбраны на плошчы 2 млн 130,1 тыс.га, што складае 94 працэнты засеяных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. Свае карэктывы ў тэмпы ўборкі ўнеслі дажджы, якія прайшлі ў выхадныя дні. Калі б не ападкі, то ў многіх раёнах уборка каласавых была б ужо завершана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 98,5 працэнта каласавых, у Гродзенскай — 96,9 працэнта, у Магілёўскай — 96 працэнтаў, у Мінскай — 94 працэнты, Гомельскай — 93 працэнты, у Віцебскай — 87,7 працэнта. Валавы збор збожжа ў цэлым па рэспубліцы склаў 7 млн 393,5 тыс.т. Самы важкі ўклад унеслі гаспадаркі Мінскай вобласці, на рахунку якіх 1 млн 900,6 тыс.т збожжа. Сельгасарганізацыі Гродзенскай вобласці сабралі 1 млн 375,6 тыс.т збожжа, гаспадаркі Віцебскай вобласці — 1 млн 179,7 тыс.т, Магілёўскай — 1 млн 72,2 тыс.т. Брэсцкая вобласць таксама стала мільянерам, на рахунку яе арганізацый 1 млн 28,7 тыс.т збожжа. У Гомельскай вобласці сабрана 836,7 тыс.т. Усе вобласці, за выключэннем Брэсцкай, перасягнулі мінулагодні аб'ём вытворчасці збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць па рэспубліцы склала 34,7 ц/га, што на 5 ц/га вышэй, чым у 2010 годзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Збожжавыя і зернебабовыя культуры на раніцу 22 жніўня ўбраны на плошчы 2 млн 130,1 тыс.га, што складае 94 працэнты засеяных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве... |
|