Члены АДКБ дамаўляюцца аб выкарыстанні КСАР для прадухілення дзяржпераваротаў
31.08.2011
—
Новости Общества
|
Члены АДКБ дамаўляюцца аб выкарыстанні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання для прадухілення дзяржаўных пераваротаў. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам, перадае БЕЛТА. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў час беларускага старшынства ў АДКБ адбываюцца значныя падзеі, якія абавязкова прывядуць да станоўчых змен. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час нядаўняй сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым у Сочы першым блокам пытанняў, што абмяркоўваліся, была перспектыва развіцця АДКБ. "Мы адкрыта выказалі свае пазіцыі па самых актуальных пытаннях нефармальнага саміту ў Астане. Калі мы рэалізуем усё, аб чым ішла размова, асабліва ў плане прымянення сіл калектыўнага рэагавання, гэта будзе несумненны прагрэс", — адзначыў беларускі лідар. Паводле яго слоў, размова ідзе не толькі аб прымяненні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання на выпадак умяшання збоку іншых дзяржаў, але і ўмяшання іншых дзяржаў унутры краін АДКБ. "Мы сур'ёзна абмеркавалі названую праблему, і гэта будзе значная падтрымка краінам, якія ўваходзяць у АДКБ", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў: "Фронтам, вайной ніхто сёння на нас не пойдзе, а вось канстытуцыйны пераварот учыніць рукі свярбяць у многіх". Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў: "Мы павінны абараніць цэласнасць і незалежнасць краін АДКБ". "Што датычыцца пытання ўзбраення для КСАР, то Мядзведзеў падтрымаў беларускі бок у тым, што трэба тэрмінова даўзброіць, даўкамплектаваць гэтыя сілы, калі мы хочам мець гэту цэласную арганізацыю", — адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў час яго сочынскай сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым абмяркоўвалася і членства краін у АДКБ у сувязі з пазіцыяй Узбекістана. "Дамовіліся, што мы будзем дзейнічаць кансалідавана, у адзіным ключы з Расіяй, каб захаваць арганізацыю. Калі хтосьці не хоча выконваць статутныя функцыі арганізацыі, то трэба пакінуць яе і не перашкаджаць іншым", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Я цалкам салідарны з расійскім бокам, у нас адзінства па ўсіх пытаннях", — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Ён таксама падкрэсліў, што па выніках саміту ў Астане трэба фармалізаваць усе пытанні і накіраваць для рэалізацыі ў іншыя дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама паведаміў, што ў яго размове з Дзмітрыем Мядзведзевым былі закрануты і некаторыя іншыя пытанні, якія прагучалі на нефармальным саміце. Ваенныя базы замежных дзяржаў у краінах АДКБ будуць размяшчацца са згоды савета кіраўнікоў дзяржаў арганізацыі. Як адзначыў Прэзідэнт Беларусі, гэта тэма абмяркоўвалася ў час нефармальнага саміту АДКБ і перагавораў кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. "Гэта новы крок. Мы выступаем за тое, каб гэта арганізацыя была цэласная і адзіная", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама адзначыў, што гэта будзе прарыў у дзейнасці АДКБ, калі ўдасца рэалізаваць усе намечаныя ў Астане мерапрыемствы. Мікалай Бардзюжа ў сваю чаргу адзначыў, што на маючым адбыцца ў снежні саміце АДКБ будуць прадстаўлены канкрэтныя праекты рашэнняў. "Паводле нашай задумы, пакет дамоўленасцяў будзе складаць амаль 10 пунктаў", — сказаў генеральны сакратар АДКБ. Ён таксама адзначыў, што цяпер сакратарыят АДКБ займаецца падрыхтоўкай змяненняў у статут арганізацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Члены АДКБ дамаўляюцца аб выкарыстанні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання для прадухілення дзяржаўных пераваротаў. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы...
|
|