На якія сумы падаражэлі машыны пасля ўвядзення новай размытнёўкі?. 21.by

На якія сумы падаражэлі машыны пасля ўвядзення новай размытнёўкі?

31.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яўген ВАЛОШЫН

Кошты на некаторыя аўтамабілі, што былі ў карыстанні, павялічыліся да 18,7%. Але ёсць мадэлі, якія каштуюць амаль столькі ж, як і ў пачатку лета, да змен на мытні.

Наколькі змяніўся аўтамабільны цэннік і што чакае ў будучыні беларускіх аўтааматараў?

Пра гэта — у артыкуле "Звязды".

Калі з 1 ліпеня гэтага года ў Беларусі ўвялі новыя мытныя пошліны на машыны, то кошты на беларускіх аўтарынках, па ідэі, мусілі рэзка скакануць.

Напрыклад, размытнёўка чатырохгадовага аўто з аб'ёмам рухавіка ў 1700 см 3 ,павялічылася на 3570 еўра (каля 4800 долараў ЗША). Па логіцы, на такую ж суму мусіў падскочыць кошт узгаданай машыны і на аўтарынку.

Але гэтага не адбылося, і вось па якіх прычынах:

= Праблемы ў эканоміцы прывялі да змяншэння рэальных заробкаў. Да гэтага дадаўся валютны дэфіцыт. Знайсці долары і еўра на машыну стала няпроста.

= Крэдыты на набыццё аўтамабіляў грамадзяне браць не рызыкуюць.

= Новыя машыны з-за велізарнай размытнёўкі амаль не прыганяюць.

= Кошты на аўто і так былі ўзвінчаны да 15% на хвалі ажыятажу перад увядзеннем новых мытных пошлін. Калі павялічваць цэннік далей, тавар увогуле стане колам.

Расійска-казахскі ўплыў

Падзення цэн на карыстаныя аўтамабілі таксама не здарылася. Асноўная прычына гэтаму — попыт на "беларускія" аўтамабілі з боку расіян і казахаў, з якімі мы разам будуем супольную мытную прастору.

Цяпер "прывабныя" машыны з беларускага рынку выграбаюць прыезджыя пакупнікі. І гэты фактар па-ранейшаму падтрымлівае высокі ўзровень коштаў.  

Асаблівым попытам сёння карыстаюцца аўтамабілі "сярэдняй рукі", якія яшчэ нядаўна з такой ахвотай набывалі беларусы. Такія машыны і сёння на нашых аўтарынках каштуюць на некалькі тысяч долараў танней, чым у той жа Расіі. Таму не дзіўна, што да нас едуць.

Бяруць прыезджыя пакупнікі і "элітныя" машыны. Хоць кошты "беларускіх" аўтамабіляў прэміум-класа амаль дасягнулі расійскага ўзроўню.

Машына зноў каштуе, як кватэра?

Калі праглядаць прапановы на так званыя "элітныя" аўтамабілі, то можна канстатаваць, што вярнуліся часы, калі машына каштавала, як сярэдняя аднапакаёвая-двухпакаёвая кватэра. А то і даражэй.

Сёння, напрыклад, такія аўто, як "БМВ Х5" (2007 год выпуску, дызельны рухавік 3000 см 3) ці "Джып Гранд Чэрокі" (2008 год выпуску, бензінавы рухавік 6100 см 3) каштуюць больш за 50 тысяч долараў ЗША.

Для параўнання: у сталіцы просценькую аднапакаёвую кватэру ўжо магчыма набыць за 30 тысяч долараў ЗША.

На якія аўто ў будучыні перасядуць беларусы?

Новыя мытныя пошліны зробяць кошты на папулярныя нядаўна машыны непад'ёмнымі.

Напрыклад, размытнёўка шасцігадовага аўто з аб'ёмам рухавіка ў 2000 см 3 абыходзіцца сёння ў 9600 еўра (!). Натуральна, што пераганяць такі аўтамабіль у Беларусь нерэнтабельна.

Цяпер больш выгадна везці ў краіну аўто, узрост якіх — ад трох да пяці гадоў. Размытнёўка такой машыны, з аб'ёмам рухавіка ў 2000 см 3, абыдзецца ў 5400 еўра. Але гэта ўсё адно нямала.

Як прадказваюць эксперты, непад'ёмная размытнёўка вымусіць беларусаў купляць новыя машыны ў беларускіх аўтасалонах. Але дзе ўзяць грошы на такую раскошу?

Раней расіяне маглі купляць у нас аўтамабілі, якія пераганяліся ў Беларусь да 1 студзеня 2010 года. Але сёння прадпрымальныя суседзі знайшлі спосаб афармляць у сябе і іншыя аўто з Беларусі. Напрыклад, па даверанасці. Таму, пасля таго, як расіяне выкупяць у нас больш-менш прыдатныя машыны, сярэднестатыстычным беларусам застанецца ездзіць на "металаломе", заахвочвацца старэнькімі аўто.

Пры гэтым немагчыма дакладна прадказаць, што нас чакае ў будучыні. Пагадзіцеся, што беларускі аўтарынак ужо не раз здзіўляў нас непрадказальнасцю.

Журналіст "Звязды" прагледзеў аўтапрапановы на сталічных рынках "Ждановічы" і "Малінаўка", вывучыў рэкламныя аб'явы ў друкаваных выданнях і на спецыялізаваных інтэрнэт-сайтах.

Сённяшнія кошты мы параўналі з тымі, што былі ў канцы сёлетняга сакавіка, калі пакупніцкі ажыятаж дайшоў да піку, а цэны да ўвядзення новых мытных пошлін ужо амаль не павялічваліся.

Такім чынам, згодна з нашымі ацэнкамі, цэны на некаторыя папулярныя аўто сёння выглядаюць так:

Колькі сёння каштуе перагнаць машыну сваімі сіламі?

Увесну на старонках "Звязды" апавядалася пра тое, як нашы журналісты самастойна набылі аўтамабіль за мяжой ("Перагнаць машыну з Літвы", нумары за 11 і 12 мая 2011 г.)

Тады нам пашчасціла знайсці ўдалы "Сітраен С2" (каштаваў 3900 еўра). Выдаткі на дарогу, паліва, пражыванне і іншае склалі каля 245 еўра. Мытная пошліна — 635 еўра (1587 см 3 памножыць на 0,4 еўра).

Усяго машына абышлася ў 4730 еўра (ці каля 7100 долараў ЗША). У параўнанні з рынкавымі коштамі ў Беларусі на перагнаным "Сітраене" мы зэканомілі як мінімум 1000 долараў ЗША.

Калі б мы здзейснілі такую ж спецаперацыю сёння, то сплацілі б дзяржаве аж 3967 еўра размытнёўкі (па новых правілах). Такім чынам, машына абышлася б прыкладна ў 8100 еўра (10900 долараў ЗША). Гэта на 3800 долараў болей, чым выйшла ў нас усяго чатыры месяцы таму.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошты на некаторыя аўтамабілі, што былі ў карыстанні, павялічыліся да 18,7%. Але ёсць мадэлі, якія каштуюць амаль столькі ж, як і ў пачатку лета, да змен на мытні. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика