Матылёк
07.09.2011
—
Новости Общества
|
У шматлікіх культурах матыль з'яўляўся ўвасабленнем некалькіх іпастасяў: з аднаго боку, гэта здольнасць да пераўтварэння, змен, найвышэйшая прыгажосць, з другога боку, гэта хуткацечнасць і смерць. Усе гэтыя асацыяцыі ўзніклі на падставе біялагічнага развіцця матыля: вусень, які з'яўляецца з адкладзеных яек, сімвалізуе жыццё. Пераўвасабленне вусеня ў "кукалку", зімаванне ў такім стане сімвалізуе часовую смерць. У сваю чаргу, з'яўленне ўвесну матыля, якому давядзецца лётаць з кветкі на кветку, стала сімвалам прыгажосці і кахання. Так у вобразе матыля аб'ядналіся сімвалы жыцця, смерці, і нарэшце, бессмяротнасці. Матылёк стаў сімвалізаваць душу, якая пакідае цела ў момант смерці. Згодна з хрысціянскай традыцыяй, на надмагільных камянях была менавіта выява матыля. Хрыстос, які трымае на далонях матылька, сімвалізуе ўваскрэсенне. Здавён было прынята памінаць памерлых, называючы іх імёны, у час, калі шмат матылёў лётае вакол вогнішча. Паўсюдна існавала строгая забарона забіваць матылёў. Пры гэтым сталыя людзі казалі: "Чыясь душа прыляцела". Цікавы факт: на Віцебшчыне на афарбаваных велікодных яйках рабілі адбіткі крылаў матылёў. Па форме і колеры матылёў прадказвалі ўраджай, надвор'е і іншыя падзеі: Вялікая колькасць белых матылёў прадказвала шмат малака ў кароў гэтым летам і вялікія дажджы. Чырвоныя матылі — будзе шмат мёду, а лета будзе сухім. Была распаўсюджана і такая прыкмета: калі ў пакой з хворым заляцеў матыль — чалавек памрэ хутка. Па вышыні палёту першых матылёў меркавалі аб вышыні лёну гэтым летам. Белыя матылі як сімвал снегу прысутнічалі ў шматлікіх казках, загадках, вершах і г.д. І сёння выслоўе "лётаць матылём" азначае легкадумнасць, павярхоўнасць, а таксама "пустую" прыгажосць. Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шматлікіх культурах матыль з'яўляўся ўвасабленнем некалькіх іпастасяў: з аднаго боку, гэта здольнасць да пераўтварэння, змен, найвышэйшая прыгажосць, з...
|
|