Фібулы і лунніцы ў Магілёве. 21.by

Фібулы і лунніцы ў Магілёве

07.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей набыў унікальную калекцыю ўпрыгажэнняў, якія датуюцца ІІ-V стагоддзямі нашай эры.

Металічныя ўпрыгажэнні адрозніваюцца выемістымі эмалямі чырвонага, белага, чорнага жоўтага колераў. Найбольшую ўвагу звяртаюць на сябе фібулы — засцежкі для адзення, нешта накшталт сучасных брошак. Ёсць у калекцыі таксама лунніцы — упрыгажэнні ў выглядзе паўмесяца.

"Гэта вельмі рэдкія і прыгожыя рэчы", — сказаў навуковы сакратар музея, археолаг Анатоль Седзін. Іх сапраўды зрэдку знаходзілі ў Беларусі, напрыклад, у Быхаўскім раёне. Дагэтуль у музеі, зазначыў Анатоль Седзін, меўся дзясятак падобных упрыгажэнняў. Цяпер да іх дададуцца яшчэ 27 каштоўных прадметаў.

Гэта самая значная пакупка Магілёўскага краязнаўчага музея за апошнія пяць гадоў. Калекцыю набылі ў прыватнага калекцыянера з Маладзечна. Вельмі хутка ўпрыгажэнні прывядуць у парадак, дакументальна аформяць іх і прадставяць у музейнай археалагічнай экспазіцыі.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магілёўскі абласны краязнаўчы музей набыў унікальную калекцыю ўпрыгажэнняў, якія датуюцца ІІ-V стагоддзямі нашай эры. Металічныя ўпрыгажэнні адрозніваюцца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика