"Там клоўн на хадулях ходзіць, мядзведзі на каньках стаяць..."
					17.09.2011
					 —
					Новости Общества
					
          	| 
					  
				 
				
				
				Беларускі цырк прэзентуе новую праграму Калі вясной у Мінск са сваім нумарам прыязджала Аўра Кардыналі, здавалася, яе поспех не паўторыць ужо ніхто. Партугальская акрабатка стаяла на плячах у мужа, які балансаваў на вышыні 20 метраў, і спявала... Але не была б Таццяна Бандарчук дырэктарам цырка, калі б не ведала, чым яшчэ здзівіць мінскую публіку, — яна запрасіла гімнастаў з Расіі. Рускія не былі б рускімі, калі б не прывезлі з сабою мядзведзяў і лёд — у Мінск прыехаў атракцыён пад кіраўніцтвам Юліі Дзенісенкі. "Белыя мядзведзі на лёдзе" — адзіны ў свеце атракцыён, дзе мядзведзі (!) катаюцца на каньках. Шоу занесена ў кнігу рэкордаў Гінэса: белыя мядзведзі надзвычай цяжка ўвогуле паддаюцца дрэсіроўцы. — Мядзведзь — драпежная жывёла, таму працаваць з ім трэба вельмі асцярожна, — прыадкрывае таямніцу дрэсіроўкі Юлія ДзЕнісенка. — Прымусіць мядзведзя рабіць штосьці супраць яго волі амаль немагчыма. Таму я працую толькі з тымі, хто ідзе на кантакт. Не ўсе мядзведзі могуць стаяць на задніх лапах, гэтаксама далёка не ва ўсіх атрымліваецца стаяць на каньках. Таму калі я бачу, што з самага пачатку мядзведзю цяжка і ён не хоча гэта рабіць, я яго не прымушаю. Шоу рыхтавалася два з паловай гады. Уся праграма займае 145 хвілін. Акрамя нумара з мядзведзямі, сюды ўвайшлі нумары з катамі, клоўнамі, а таксама нумар "Дрэсіраваныя галубы", які рыхтавала Вікторыя Лаломава. Сама Вікторыя з'явіцца на лёдзе на 50-сантыметровых хадулях. "Узброеная" такім багаццем, дзяўчына выканае складаны трук — Аксель. — Адметнасцю гэтай праграмы з'яўляецца тое, што ўсе нумары будуць выконвацца на "жывым" лёдзе, — расказала дырэктар "Белдзяржцырка" Таццяна Бандарчук. — Нумары імгненна змяняюць адзін аднаго — шоу вельмі дынамічнае. "Усё сваё важу з сабой" — Наша шоу цэласнае: гук, святло, аркестр, балет — у нас усё сваё. Увогуле, у праграме задзейнічана 35 чалавек, — расказала журналістам мастацкі кіраўнік праграмы "Лядовая планета" і прадзюсар шоу Яна Шаўчэнка. — У асноўным трупа складаецца з гімнастаў і фігурыстаў. Усе фігурысты маюць званне майстроў або кандыдатаў у майстры спорту. Двое ўдзельнікаў — члены зборнай Расіі па гімнастыцы. Беларусь — не першая краіна ў гастрольным графіку расійскіх цыркачоў. Дагэтуль мядзведзяў на лёдзе ўжо пабачылі жыхары Францыі, Амана, Венгрыі, Румыніі, Туніса, Кітая і інш. Між іншым, фігурыстам і акрабатам "Лядовай планеты" беларуская сталіца ўжо вядомая: у 2009 годзе артысты выступалі на адкрыцці "Мінск-Арэны". — Увогуле, мы вельмі шчаслівыя, што нам выпаў шанц папрацаваць у мінскім цырку, — дадае дырэктар калектыву "Лядовая планета" Яўген Маскалёў. — Мінскі цырк — гэта самая лепшая пляцоўка на тэрыторыі СНД. Мы спадзяёмся, наша праграма спадабаецца вашай публіцы. Новая праграма ў "Белдзяржцырку" распачнецца 17 верасня. Паглядзець на клоўнаў, а таксама на дрэсіраваных галубоў і мядзведзяў тут можна будзе да канца снежня. Ілья ЛАПАТО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Беларускі цырк прэзентуе новую праграму  Калі вясной у Мінск са сваім нумарам прыязджала Аўра Кардыналі, здавалася, яе поспех не паўторыць ужо ніхто. Партугальская... 
  | 
 
		
		
		 
     |