Зязюля. 21.by

Зязюля

17.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У шматлікіх народаў зязюля сімвалізавала надыход вясны і прадказвала будучыню: "Зязюля, зязюля, скажы, колькі мне гадоў жыць?". Па народных уяўленнях, колькі разоў зязюля пракуе, столькі чалавеку, які варажыў, гадоў пражыць засталося. Вясной, калі чулі першае куванне зязюлі, трэба бразгацець манетамі (ключамі) у кішэні, каб увесь год быць з прыбыткам. Зязюля таксама была сімвалам дрэннай маці з той прычыны, што яна не даглядае сваіх птушанят, а падкідвае яйкі ў гнёзды іншых птушак. І сёння "зязюльчыным падарункам" клічуць дзіця, народжанае не ў шлюбе. А жанчыну, якая перакладае клопаты пра родных дзяцей на чужыя плечы, таксама клічуць "зязюляй".

Паводле аднаго з паданняў, зязюля — гэта дзяўчына, якая згубіла ключы ад хаты. Маці пракляла яе за гэта, і дачка ператварылася ў птушку, якая не ведае свайго гнязда. Згодна з іншым паданнем, зязюля — ранняя вясновая птушка, якая зрабіла сваё гняздо да Дабравешчання, за што Бог наслаў на яе праклён. З таго часу ў яе няма свайго гнязда.

 

 Калі зязюля закуе на ўзыходзе сонца і на "зялёным" дрэве, год будзе ўраджайным; калі закуе ўвечары і на "голы" лес — чакай бяды і няўроду.

 Пачуць салаўя раней за зязюлю — да ўдалага года, наадварот — да нешчаслівага.

 З прылётам зязюлі суадносілі і пачатак некаторых сельскагаспадарчых работ — напрыклад, пасеў ільну: "Зязюля закуе — час ільны сеяць".

 Лічылася, што зязюля прыносіць цяпло з "вы-раю". Таму ў народзе казалі: "Пакуль зязюля не заспявае — купацца нельга".

 Калі ўвесну пачуеце голас зязюлі справа — вам увесь год будзе спрыяць удача, калі злева — поспехаў не чакайце.

 Калі вы чуеце зязюлю справа, загадайце самае патаемнае жаданне, і яно сёлета абавязкова здзейсніцца.

 У народзе верылі: чым чалавек займаўся, калі пачуў увесну "першую" зязюлю, той справай ён будзе займацца на працягу ўсяго года.

 У народных песнях і павер'ях зязюля часта выступала сімвалам вяселля: сядзела на каліне і "накукавала вяселле".

 Магічнымі якасцямі ў народзе надзялялі пер'е і тую галінку, на якой сядзела зязюля і кувала. Яго спілоўвалі і насілі пры сабе як абярэг.

 Каб муж з жонкай не сварыліся, іх паілі адварам кораня расліны з прыгожай назвай "зязюльчыны слёзы".

 Зязюла заканчвала свой спеў на пачатку жніўня. Гэты момант ў народзе звязвалі з часам каласавання жыта, пшаніцы і аўса. Таму казалі: "Зязюля змоўкла — жытным зернем падавілася".

 Народ быў перакананы, што зязюля адлятае "на той свет" першай, а вяртаецца апошняй, таму яе звалі яшчэ ключніцай — гаспадыняй ключоў ад раю. Менавіта таму прылёт зязюлі ў вёску заўсёды лічыўся дрэнным знакам. Калі зязюля пачынала куваць над хатай, гэта прадказвала смерць каго-небудзь са сваякоў ці іншую непрыемнасць (пажар, мор жывёлы, няўрод і г.д.).

 У народных песнях зязюля стала ўвасабленнем жалобы па памерлых сваяках.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шматлікіх народаў зязюля сімвалізавала надыход вясны і прадказвала будучыню: "Зязюля, зязюля, скажы, колькі мне гадоў жыць?". Па народных уяўленнях, колькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика