Хто любімчык Мельпамены?
04.10.2011
—
Новости Общества
|
Лепшыя спектаклі і тэатральныя дзеячы краіны будуць вызначаны журы са 112 экспертаў. З 4 па 10 кастрычніка ў беларускай сталіцы пройдзе фінальны этап Нацыянальнай тэатральнай прэміі. Праект гэты задумваўся даўно, і ў гісторыі тэатральнага мастацтва Беларусі ён рэалізуецца ўпершыню. Мэта яго — актывізаваць тэатральнае жыццё ў краіне, і ў той жа час заахвоціць тэатральных дзеячаў да новага творчага пошуку, сказаў “НГ” міністр культуры Павел Латушка. Арганізатары конкурсу — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, грамадскія аб’яднанні “Беларускі саюз тэатральных дзеячаў”, “Беларускі саюз кампазітараў” і “Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх крытыкаў” — мяркуюць, што дзякуючы гэтаму праекту большую ўвагу на тэатр звернуць і жыхары краіны.На атрыманне Нацыянальнай тэатральнай прэміі намінаваны 12 спектакляў з розных тэатраў краіны. Ацэньваць пастаноўкі будзе Беларуская тэатральная акадэмія, сфарміраваная напярэдадні конкурсу, у якую ўвайшлі 112 прадстаўнікоў тэатральнага мастацтва Беларусі. Адкрыццё конкурсу адбудзецца сёння ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета пастаноўкай “Набука”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшыя спектаклі і тэатральныя дзеячы краіны будуць вызначаны журы са 112 экспертаў.
|
|