Уначы замаразкі да мінус 4
08.10.2011
—
Новости Общества
|
сёння на працягу дня на ўсёй тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, а ў Мінскай і Віцебскай абласцях дажджы даволі моцныя, паведаміла рэдакцыі спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мін-прыроды Вольга Фядотава. Істотна пахаладае, бо ўдзень будзе толькі 6—13 цяпла. У нядзелю ўначы 1—7, на тарфяніках Палесся замаразкі да 0 — мінус 3 градусаў, удзень — 7—13 цяпла. Холадна будзе і ў першай палове наступнага тыдня. Тэмпература паветра раніцай у панядзелак 1—6 цяпла, аднак амаль паўсюдна на глебе і месцамі ў паветры ўначы замаразкі да мінус 4 градусаў. Максімальная тэмпература ўдзень 7—14 цяпла, магчымы кароткачасовы дождж. Такое халоднае надвор'е можа пратрымацца на працягу ўсяго наступнага тыдня. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
сёння на працягу дня на ўсёй тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, а ў Мінскай і Віцебскай абласцях дажджы даволі моцныя, паведаміла рэдакцыі спецыяліст...
|
|