Сляды вядуць да святлафора
08.10.2011
—
Новости Общества
|
У Гомелі каля трох школ з'явіліся вялікія сляды, якія паказваюць дзецям бяспечны маршрут праз дарогу. Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці выступіла ініцыятарам правядзення такой акцыі. Своеасаблівая сцежка прызначана для таго, каб засцерагчы дзяцей на дарогах. Сляды, намаляваныя на тратуары прыкметнай жоўтай фарбай, якая не змываецца, вядуць ад школы да святлафора ці пешаходнага перахода. Па задумцы псіхолагаў, яны выступаюць своеасаблівай падказкай школьнікам і павінны на ўзроўні інтуіцыі стаць адзінай дарогай праз праезную частку для маленькіх імпульсіўных пешаходаў, якія, да таго ж, часта недастаткова ўважлівыя. Такім чынам супрацоўнікі ДАІ спадзяюцца, што дзеці атрымаюць своеасаблівую "прышчэпку" і Правілы дарожнага руху будуць выконваць нават на падсвядомым узроўні. Начальнік міжраённага аддзела арганізацыі дарожнага руху УГАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Сяргей Шляхтаў лічыць, што ў такіх адмысловых сцяжынках ёсць карысны элемент гульні: — Каб школьнікі малодшых і сярэдніх класаў падчас гульні прывучаліся не парушаць правілы дарожнага руху. А потым ужо і на свядомым узроўні не парушалі іх і пераходзілі праезную частку ў вызначаным месцы. У далейшым мы плануем ля кожнай школы, размешчанай побач з дарогай, зрабіць такія маляўнічыя дарожкі. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомелі каля трох школ з'явіліся вялікія сляды, якія паказваюць дзецям бяспечны маршрут праз дарогу. Дзяржаўтаінспекцыя Гомельскай вобласці выступіла...
|
|