Дарога да заўзятага звяздоўца
08.10.2011
—
Новости Общества
|
Жыхар вёскі Стараселле Шклоўскага раёна Віктар Гайкоў ганарыцца, што з пераможнага 45 года "Звязда" ў іх доме на правах першай і галоўнай газеты. — Да 1986 года газету выпісваў бацька. А потым я стаў працягваць гэтую сямейную традыцыю, — кажа Віктар Аляксеевіч Гайкоў. — Нягледзячы на тое, што ў выніку чарнобыльскай катастрофы давялося перасяліцца з Кармяншчыны. З невялікай нечаканай сустрэчы з нашым сталым падпісчыкам даведваюся, што больш за сорак гадоў Віктар Аляксеевіч Гайкоў адпрацаваў у медыцыне фельчарам участковай бальніцы. Акрамя сваіх родных дзяцей выгадаваў яшчэ і двух дзяцей-сірот. А пазнаёміла мяне з гэтым перакананым прыхільнікам "Звязды" паштальён Старасельскага паштовага аддзялення сувязі Наталля Галкоўская (на здымку справа). За тры гады працы вясковым паштальёнам Наталлі давялося раззнаёміцца з усімі падпісчыкамі, даведацца пра іх чытацкія прыхільнасці. На яе думку, старасельскі "звяздовец" Гайкоў — адзін з цікавейшых суразмоўцаў і паважаных у аграгарадку людзей. Анатоль Кляшчук, Шклоўскі раён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар вёскі Стараселле Шклоўскага раёна Віктар Гайкоў ганарыцца, што з пераможнага 45 года "Звязда" ў іх доме на правах першай і галоўнай газеты.
|
|