Заяц. 21.by

Заяц

08.10.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Заяц — дробная пушыстая жывёліна, якая на падставе сваіх паводзін асацыіруецца ў народнай культуры з баязлівасцю (дрыжыць як заяц, зайцава сэрца) і асцярожнасцю. На Гомельшчыне бытавала легенда, у якой баязлівасць зайца тлумачылі наступным чынам: "Бог у час стварэння свету вылепіў зайцу вельмі вялікія вушы, а на сэрца гліны не хапіла. Тады Бог адарваў яму кавалак хваста і зрабіў маленькае сэрца. З гэтай нагоды заяц і стаў баязлівым". Акрамя гэтага, з-за магчымасці штогод прыводзіць вялікае патомства, заяц стаў сімвалам плоднасці.

 У вясельных песнях і песнях пра каханне заяц згадваецца даволі часта. Ён увасабляе мужчынскі пачатак — сімвалізуе жаніха або халасцяка.

 Часта вясельныя караваі ўпрыгожвалі фігуркамі зайцоў, што павінна было паўплываць на нараджэнне ў маладых вялікай колькасці дзяцей.

 Як сімвал плоднасці, заяц узгадваецца ў казках і прымаўках. На пытанне маленькіх дзяцей, адкуль яны ўзяліся, адказвалі, што іх заяц прынёс і паклаў у капусту.

 Па той жа прычыне бясплодным жанчынам раілі есці як мага больш зайчаціны.

 Сон, у якім злавілі зайца, тлумачылі пачаткам перыяду цяжарнасці або нараджэннем сына.

 З-за таго, што заяц увесь час мітусіцца (робіць "петлі", каб схаваць свае сляды ад драпежнікаў), яго асацыіравалі з нячыстай сілай. Менавіта таму лічылася дрэннай прыкметай, калі заяц перабягаў дарогу таму, хто накіроўваўся ў далёкі шлях, асабліва вясельнаму поезду.

 Пра чалавека, які спаў даволі чутка і спрасонку ўздрыгваў, казалі, што ў яго "заячы сон".

 Прыкмячалі: калі зайцы блізка падыходзяць да жытла чалавека — быць хуткім моцным маразам.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заяц — дробная пушыстая жывёліна, якая на падставе сваіх паводзін асацыіруецца ў народнай культуры з баязлівасцю (дрыжыць як заяц, зайцава сэрца) і асцярожнасцю....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика