Начальнік УДАІ Віцебскага аблвыканкама: "Віцебск — самы бяспечны абласны цэнтр"
26.10.2011 11:46
—
Новости Общества
|
Начальнік УДАІ Віцебскага аблвыканкама: "Віцебск — самы бяспечны абласны цэнтр" Начальнік упраўлення ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Матаронак адказаў на пытанні нашага карэспандэнта. І расказаў, якая абстаноўка на дарогах па выніках дзевяці месяцаў 2011 года, якія прымаюцца меры, каб на дарогах было ўсё спакойна.
— Летні ажыятаж на пакупку аўтамабіляў па "старой размытнёўцы" ўжо даўно схлынуў. Наколькі больш аўто стала на Віцебшчыне? — Толькі за першае паўгоддзе аўто ў вобласці стала на 16 тысяч больш, а за сем гадоў — на сто тысяч. Таму расслабляцца не атрымліваецца. І ўсё неабходнае робім, каб сітуацыя на дарогах кругласутачна была пад пільным кантролем. — Сяргей Пятровіч, калі казаць мовай статыстыкі, павялічылася ці зменшылася колькасць здарэнняў на дарогах Віцебшчыны з пачатку года? — У параўнанні з аналагічным леташнім перыядам агульная колькасць здарэнняў за 9 месяцаў паменшылася на дзевяць працэнтаў. Больш за ўсё наездаў на пешаходаў зафіксавана ў раённых цэнтрах, у буйных гарадах. З удзелам пешаходаў зарэгістравана 168 здарэнняў. Больш за 35 працэнтаў ад усіх здарэнняў — гэта наезд на пешаходаў. — Дарэчы, ведаю, што пешаходы нашага рэгіёна літаральна гуляюць па трасах... — Так, ёсць такое. Дадам, што не толькі гуляюць, але і спяць. Штодня супрацоўнікі праваахоўных органаў падымаюць з дарог пешаходаў у нецвярозым стане. І такіх выпадкаў нямала. Лічбы ўражваюць: здараецца, што за дзень набіраецца такіх спячых асоб да дваццаці чалавек і болей. На жаль, сустракаюцца сярод такога сумнага кантынгенту і жанчыны. У нас у архіве ёсць фота, на якім дзяўчына ляжыць якраз на раздзяляльнай паласе. Дадам, што па віне нецвярозых пешаходаў сёлета адбылося 25 здарэнняў — гэта на 13 менш, чым летась. — Якія новыя формы работы выкарыстоўваюцца супрацоўнікамі ДАІ? — У ліку іншага больш актыўна патрулюем дарогі на цывільных машынах, без апазнавальных спецыяльных знакаў. Гэта дае нядрэнны эфект. Бо калі вадзіцелі бачаць машыну ДАІ, папярэджваюць іншых аб гэтым фарамі аўто. А скрытае назіранне вельмі эфектыўнае. — Наколькі сёлета супрацоўнікі ДАІ паспяхова дапамагаюць у перакрыцці кантрабандных каналаў? — Пры нашай дапамозе канфіскуюцца кантрабандныя грузы: цыгарэты, спіртное, мяса і іншае. Дапамагаем і ў барацьбе з тымі, хто займаецца перавозкай фальсіфікаванага спіртнога. Лічбы ўражваюць сваёй маштабнасцю. — Ці праўда, што Віцебск — самы бяспечны абласны цэнтр? — Так. Віцебск вось ужо чацвёрты год запар — самы бяспечны абласны цэнтр. У Першамайскім раёне горада наогул не было зарэгістравана здарэнняў з гібеллю людзей. І так ужо другі год запар. Гэта можна растлумачыць правільным інжынерным падыходам пры арганізацыі дарожнага руху, плённай работай нашых супрацоўнікаў. Вельмі добрая аператыўная абстаноўка ў Чашніцкім і Гарадоцкім раёнах. І вялікая заслуга ў гэтым і мясцовых органаў улады, камунальнай службы раёна, у тым ліку і па ўтрыманні дарог у зімовы час. — Дарэчы, хутка наступіць зіма. Якія мерапрыемствы супрацоўнікі ДАІ праводзяць зараз з вадзіцелямі? — Традыцыйна нашы супрацоўнікі выступаюць у працоўных калектывах. Паказваем фільмы, расказваем пра тое, што ў выніку парушэнняў правілаў адбываюцца транспартныя здарэнні. Заклікаем своечасова мяняць аўтааматараў шыны з летніх на зімовыя. — Пра дзіцячы траўматызм у сувязі з пачаткам вучэбнага сезона: што робіцца для яго прафілактыкі? — У пачатку новага навучальнага года праводзілі акцыю "Тыдзень бяспечнасці дзяцей". Зараз актыўна бяром удзел у рэспубліканскай акцыі "Дзіця — галоўны пасажыр". Стараемся, каб сустрэчы з супрацоўнікамі ДАІ праходзілі з максімальна станоўчым эфектам. Каб дзеці з маленства навучыліся правільна паводзіць сябе на дарогах. Безумоўна, вялікую ролю ў іх выхаванні як паслухмяных пешаходаў іграюць бацькі, бабулі і дзядулі. Таму займаемся асветніцкай работай і з імі — падчас сустрэч на бацькоўскіх сходах у садках, школах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Начальнік упраўлення ДАІ Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Сяргей Матаронак адказаў на пытанні нашага карэспандэнта. І...
|
|