| Што вы ведаеце пра свята Дзяды?
					30.10.2011
					 —
					Новости Общества
					
          	| 
					  
				 Што вы ведаеце пра свята Дзяды? Вікенці Путрыч, пенсіянер: 
 − Мае сваякі пахаваныя ў Лазаўцы і на старых могілках горада, каля Фестывальнага. Саджуся звычайна на веласіпед і адзін наводжу на могілках парадак. Наведваю памерлых звычайна якраз на Дзяды і Радаўніцу. Юры Калеснікаў, стаматолаг: 
 − Не вельмі шмат. Я не рэлігійны чалавек. На Радаўніцу езджу на могілкі сваякоў у Віцебскую вобласць, а тут няма каго наведваць. Быццам менавіта на гэтае свята бабуля ўкладвала аерам падлогу. Не ведаю традыцыю гэтага свята, лепш помніцца Купалле. Анастасія Харлан, настаўніца: 
 − У гэты дзень памінаюць памерлых сваякоў. Загадзя прыбіраем могілкі, каб у свята не працаваць, а толькі памянуць. Магчыма, ёсць нейкія народныя традыцыі, якія тычацца Дзядоў, ці правілы, якія стравы трэба гатаваць, але я іх не помню. Марыя Кеўра, пенсіянерка: 
 − У гэты дзень трэба ісці на могілкі сваіх блізкіх, паставіць свечкі і кветкі. Гэта рэлігійнае свята, але ёсць у ім народны пачатак. Раней было афіцыйнае, у гэты дзень быў выхадны. Памінаем продкаў, але трэба памятаць, што на могілках піць нельга. Станіслаў Шавялёў, навучэнец: 
 − У гэты дзень памінаюць памерлых сваякоў. Гэтаксама, як і на Радаўніцу. Мы наведваем могілкі сваякоў, якія знаходзяцца на Лазаўцы і ў Бабруйскім раёне. Наводзім там парадак. Часам збіраемся і памінаем продкаў за сталом. Яўген Мішур, пенсіянер: 
 − Гэта рэлігійнае свята. У праваслаўных і каталікоў памінаюць памерлых у розныя дні. Я праваслаўны, і ў гэты дзень хаджу ў царкву, потым памінаю. Я нядаўна жыву ў гэтым горадзе, таму на могілкі да сваякоў даводзіцца ездзіць у Оршу. Яўгенія Багдановіч, навучэнка: 
 − Мае бацькі жывуць у вёсцы Варона на Астравеччыне, там могілкі нашых сваякоў. На Дзяды мы іх прыбіраем, ставім кветкі, запальваем свечкі. Бацькі расказваюць пра тых, каго ўжо няма з намі. Падрыхтавала Зоя ХРУЦКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так Што вы ведаеце пра свята Дзяды? 
 | 
		
		
		 |