РОЗГАЛАС
02.11.2011
—
Новости Общества
|
Сярэдняя зарплата ў Мінску — каля Br3 млн
Як паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце, сярэдні заробак у сталіцы ў верасні складаў Br2849,6 тыс. (у жніўні ён быў Br2552,7 тыс.) На другой пазіцыі вераснёвага зарплатнага рэйтынгу — Мінская вобласць, дзе сярэдняя заработная плата склала Вr2276,2 тыс. У Гомельскай вобласці сярэдні заробак раўняўся Br2167,3 тыс., у Гродзенскай — Br2079,6 тыс., у Магілёўскай — Br2070,1 тыс., у Віцебскай — Br2053,2 тыс. На ніжняй пазіцыі па-ранейшаму размяшчаецца Брэсцкая вобласць — адзіны рэгіён краіны, дзе сярэдні заробак так і не пераадолеў у верасні 2-мільённую мяжу (Br1982,8 тыс.). Рэальная заработная плата ў студзені—верасні гэтага года ўзрасла ва ўсіх рэгіёнах Беларусі да ўзроўню студзеня—верасня 2010-га. Самы высокі тэмп росту адзначаецца па-ранейшаму ў Магілёўскай вобласці — 110,8%. Гэты паказчык у Віцебскай вобласці склаў 110,4%, у Мінскай — 109,3%, у Гродзенскай — 108,6%, у Гомельскай — 107,8%, у Брэсцкай вобласці — 106,6%. Тэмп росту рэальнай заработнай платы ў Мінску самы нізкі — у студзені—верасні гэтага года ён раўняўся 106,3% да ўзроўню аналагічнага перыяду 2010 года. Запрашае... "мясны" кірмаш5 і 6 лістапада ў Мінску на праспекце Пераможцаў каля Палаца спорту пройдзе Рэспубліканскі кірмаш "Мясны прылавак", у якім возьмуць удзел мясакамбінаты, птушкафабрыкі, агракамбінаты і фермерскія гаспадаркі з усёй краіны. Як паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама, пакупнікам будзе прапанаваны шырокі асартымент прадукцыі па цэнах вытворцаў: свініна і ялавічына, мяса птушкі (куры, качкі, гусі, індычкі), яйкі, каўбасныя вырабы, кулінарная прадукцыя і паўфабрыкаты (фаршы, наборы для булёну і іншае). Пакупнікоў чакаюць дэгустацыі, а аматараў кулінарных пошукаў — сюрпрыз: мяса дзічыны ў асартыменце. Наведнікаў "мяснога" кірмашу ўдзельнікі абяцаюць дзівіць прадукцыяй уласнай вытворчасці: шашлыкамі, барбекю, каўбаскамі і іншымі прысмакамі. Таксама падчас мерапрыемства будуць працаваць прадпрыемствы грамадскага харчавання, выступяць калектывы мастацкай самадзейнасці. Адначасова прадоўжаць сваю працу і восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы па продажы плодаагародніннай прадукцыі, якія пройдуць ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада. Сяргей РАСОЛЬКА. Электрычная і цеплавая энергія для беларусаў даражэе з 1 лістападаЭлектрычная і цеплавая энергія для насельніцтва Беларусі з 1 лістапада даражэе на 7 працэнтаў і 9 працэнтаў адпаведна. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў № 1459 ад 31 кастрычніка 2011 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Згодна з дакументам, тарыф на цеплавую энергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння павышаны на 9 працэнтаў — з Br49 333,8 за 1 Гкал да Br53 773. Тарыфы на электрычную энергію выраслі ў сярэднім на 7 працэнтаў. Білеты на міжнародныя паязды падаражэлі ў БеларусіКошт праезду ў пасажырскіх паяздах міжнародных зносін павышаецца ў Беларусі з 1 лістапада, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні Беларускай чыгункі. "Паколькі разлікі кошту праезду ў краіны Заходняй Еўропы вядуцца ў еўра, а ў краіны СНД і Балтыі — у швейцарскіх франках, кошт праязных дакументаў па гэтых напрамках зменіцца з 1 лістапада ў сувязі з устанаўленнем Нацыянальным банкам Беларусі адзінага курсу названых валют", — расказалі ў БЧ. Напрыклад, кошт праезду ў поездзе Мінск—Іркуцк у купэйным вагоне складзе Br3 млн 525 тыс. 220 замест Br2 млн 245 тыс. 800, плацкартным — Br1 млн 754 тыс. 430 замест Br1 млн 119 тыс. 670. За паездку ў Маскву на поездзе з Мінска № 26 у купэйным вагоне давядзецца заплаціць Br593 тыс. 190 замест Br381 тыс. 180, у плацкартным вагоне — Br296 тыс. 100 замест Br192 тыс. 240. Білет на фірменны поезд № 52 Мінск—Санкт-Пецярбург у купэйны вагон будзе каштаваць Br804 тыс. 980 замест Br550 тыс. 810, у плацкартны — Br411 тыс. 270 замест Br265 тыс. 420. У БЧ дадалі, што кошт праезду па Беларускай чыгунцы ў паяздах унутрырэспубліканскіх зносін застаўся на ранейшым узроўні. У Беларусі павысіліся тарыфы на міжнародныя паштовыя адпраўленніРУП "Белпошта" павысіла на 50 працэнтаў тарыфы па перасылцы міжнароднай пісьмовай карэспандэнцыі (паштовых картак, пісем, бандэроляў, дробных пакетаў). Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў РУП "Белпошта". Акрамя таго, з 1 лістапада на 20 працэнтаў павысіліся тарыфы на адпраўленні міжнародных пасылак, на 35 працэнтаў — тарыфы на паслугі паскоранай пошты ЕMS. Што датычыцца тарыфаў на ўнутрырэспубліканскія паштовыя адпраўленні, то яны ў сярэднім павялічыліся на 5 працэнтаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярэдняя зарплата ў Мінску — каля Br3 млн Як паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце, сярэдні заробак у сталіцы ў верасні складаў Br2849,6 тыс. (у жніўні...
|
|