Каштоўныя металы зноў падаражэлі. 21.by

Каштоўныя металы зноў падаражэлі

02.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пастановай Міністэрства фінансаў зацверджаны новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупліваюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб) і пастаўляюцца ў Дзяржфонд. Новыя скупачныя цэны ўступаюць у сілу з 3 лістапада. Нагадаем, дагэтуль яны змяняліся з 15 верасня, перад тым — з 20 чэрвеня.

З вышэйназванай даты будуць дзейнічаць наступныя скупачныя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе за адзін грам у рублях па пробах. Золата: 375-й пробы — 121 350 рублёў (дагэтуль дзейнічала скупачная цана ў памеры 92 010 рублёў); 500-й пробы — 161 790 рублёў (122 680 рублёў); 583-й і 585-й пробы — 189 300 рублёў (143 530 рублёў); 750-й пробы — 242 690 рублёў (184 020 рублёў); 900-й пробы — 291 230 рублёў (220 820 рублёў); 916-й пробы — 296 410 рублёў (224 750 рублёў); 950-й пробы — 307 410 рублёў (233 090 рублёў); 958-й пробы — 310 000 рублёў за адзін грам металу (да таго дзейнічала скупачная цана 235 050 рублёў).

Плаціна ў вырабах і ломе будзе скуплівацца па наступных цэнах: 950-й пробы — 284 220 рублёў за адзін грам металу (да нядаўняга часу было 236 610 рублёў). Скупачныя цэны на серабро ў вырабах і ломе таксама змяніліся. З 3 лістапада яны наступныя: 750-й пробы — 4 650 рублёў за адзін грам металу (было 4 200 рублёў за той жа грам); 800-й пробы — 4 960 рублёў (4 480 рублёў); 875-й пробы — 5 430 рублёў (4 900 рублёў); 916-й пробы — 5 680 рублёў (5 130 рублёў); 925-й пробы — 5 740 рублёў (5 180 рублёў); 960-й пробы — 5 960 рублёў за адзін грам металу (да нядаўняга часу было 5 380 рублёў).

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастановай Міністэрства фінансаў зацверджаны новыя цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, што скупліваюцца ў фізічных асоб (акрамя куплі-продажу банкаўскімі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика