Забудоўшчык можа...
02.11.2011
—
Новости Общества
|
Мы распачалі будаўніцтва кватэры па дагаворы долевага ўдзелу, аднак чарговы ўзнос у сувязі з пагаршэннем фінансавага становішча ўнесці не змаглі... Цяпер мужу прапануюць працу па кантракце за межамі Беларусі, што, спадзяёмся, дазволіць аддаць даўгі (у тым ліку забудоўшчыку) і ў далейшым у іх не ўлазіць. Аднак гэта будзе з пачатку 2012-га, а зараз... Якія санкцыі да нас могуць прымяніць? В.І., г. Мінск. Парадак аплаты дольшчыкамі кошту жылля, якое будуецца, прадугледжаны Правіламі заключэння, выканання і скасавання дагавора стварэння аб'екта долевага будаўніцтва (зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 396). Дольшчык абавязаны ўносіць грашовыя сродкі ў памерах, парадку і тэрміны, якія прадугледжаны ў дагаворы стварэння аб'екта долевага будаўніцтва. У прыватнасці, калі ў адпаведнасці з дагаворам аплата ажыццяўляецца па графіку плацяжоў (па плацежных дакументах, якія штомесяц прадстаўляе забудоўшчык), то неўнясенне дольшчыкам плацяжоў у поўным аб'ёме на працягу двух перыядаў (месяцаў) запар з'яўляецца падставай для прад'яўлення забудоўшчыкам патрабавання аб скасаванні дагавора. Забудоўшчык мае права скасаваць дагавор у выпадку неўнясення дольшчыкам у поўным аб'ёме плацяжоў, прадугледжаных дагаворам, на працягу двух перыядаў запар згодна з зацверджаным графікам плацяжоў або двух месяцаў запар пры ўмове аплаты цаны дагавора па плацежных дакументах, якія штомесяц прадстаўляе забудоўшчык, або ў тэрмін, вызначаны дагаворам. За нясвоечасовае ўнясенне дольшчыкам плацяжоў, прадугледжаных у дагаворы, ён выплачвае забудоўшчыку няўстойку (пеню) у памеры 0,01% (пры ўнясенні дольшчыкам плацяжоў у адпаведнасці з графікам плацяжоў або па плацежных дакументах, якія штомесяц прадстаўляе забудоўшчык) ад сумы пратэрмінаванага плацяжу за кожны дзень пратэрміноўкі да дня пагашэння запазычанасці або прыняцця рашэння аб скасаванні дагавора. Гэтыя меры адказнасці не распаўсюджваюцца на ўдзельнікаў долевага будаўніцтва ў частцы льготных крэдытаў, пазык і іншых формаў дзяржаўнай падтрымкі. Спрэчкі, якія ўзнікаюць пры выкананні дагавора стварэння аб'екта долевага будаўніцтва, вырашаюцца ў судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам. Віктар САВІЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы распачалі будаўніцтва кватэры па дагаворы долевага ўдзелу, аднак чарговы ўзнос у сувязі з пагаршэннем фінансавага становішча ўнесці не змаглі...
|
|