Краіна буслоў, азёр і кветак…
03.11.2011
—
Новости Общества
|
“Голубое небо, голубые озера, голубые васильки — это моя Беларусь. Есть такое белорусское слово — “Радзіма”, это значит “Родина”. Одним словом о ней не расскажешь. Это — то, что всегда со мной, где бы я ни была…”
Так пачала аповед пра сваю гістарычную Радзіму Надзея Лебедзева на конкурсе “Міс “Асамблея народаў Расіі” — 2011”. Прадстаўляла яна Яраслаўскае таварыства руска-беларускай дружбы “Сяброўства”, якое ўжо шмат гадоў існуе пры Цэнтры беларускай культуры “Музей Максіма Багдановіча”. І Надзя перамагла! Пакарылі гледачоў і журы не толькі прыгажосць і сардэчная ўсмешка дзяўчыны, але кранальны аповед пра родную Рэчыцу, дзе жыве яе бабуля. Бліснула арыгінальнасцю наша прыгажуня і ў творчым конкурсе: Надзея пазнаёміла гледачоў са старажытным беларускім мастацтвам выцінанкі, за тры хвіліны стварыла з простага ліста паперы ажурную кампазіцыю. Цяпер Надзею чакае падарожжа па Скандынавіі, а яраслаўскіх беларусаў — новыя творчыя задумы. Цэнтр беларускай культуры. Музей Максіма Багдановіча, г. Яраслаўль Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Голубое небо, голубые озера, голубые васильки — это моя Беларусь. Есть такое белорусское слово — “Радзіма”, это значит “Родина”. Одним словом о ней не...
|
|