Беларускую мову выкідаюць з універсітэтаў?. 21.by

Беларускую мову выкідаюць з універсітэтаў?

06.11.2011 10:10 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускую мову выкідаюць з універсітэтаў?


ВНУ могуць застацца без беларускай мовы. Дысцыпліну "Беларуская мова: прафесійная лексіка" хочуць выключыць з праграмы навучання на нефілалагічных спецыяльнасцях. Зараз Міністэрства адукацыі распрацоўвае новыя стандарты для вышэйшых навучальных устаноў.

Як стала вядома "Салідарнасці" з крыніц, які заслугоўваюць даверу, у новых стандартах для ВНУ на няпрофільных спецыяльнасцях можа адсутнічаць курс "Беларуская мова: прафесійная лексіка". Іншымі словамі, матэматыкі, фізікі і ўсе астатнія спецыялісты (за выключэннем філолагаў), якіх рыхтуюць у беларускіх ВНУ, будуць пазбаўлены магчымасці вывучаць родную мову.

Як вядома, у жніўні Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў скараціць тэрмін навучання ў ВНУ на 25%.

"Нам надо серьезнейшим образом рассматривать вопрос подготовки кадров в стране. Боюсь ошибиться, но можно сказать, что примерно на треть мы обучаем студентов тому, что потом абсолютно не пригодится в жизни", – заявіў прэзідэнт на сустрэчы з міністрам адукацыі.

Такімі вось "непатрэбнымі ведамі", ведаць, і аказалася беларуская мова.

— Гэтая сітуацыя для нас вядомая, — заявіў "Салідарнасці" кіраўнік Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алег Трусаў. — Міністэрства адукацыі ўжо некалькі разоў выкідала беларускую мову з праграмы, а ТБМ яе вяртала назад. Мы звярталіся нават у Адміністрацыю прэзідэнта і дабіваліся свайго. Калі і зараз сітуацыя паўтарыцца, мы будзем змагацца за мову да канца.

На жаль, атрымаць афіцыйны каментар чыноўнікаў не ўдалося. У аддзеле вышэйшай адукацыі Міністэрства карэспандэнту "Салідарнасці" заявілі толькі, што "ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі". Які лёс у новых стандартах падрыхтавалі беларускай мове, нам не патлумачылі.

— Калі такое здарыцца, давядзецца пахаваць нашу мову, якую мы ўжо хаваем на працягу больш як 100 гадоў, — адзначыў у размове з карэспандэнтам "Салідарнасці" загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прафесар Мікалай Прыгодзіч. — Я быў адным з тых, хто рыхтаваў цяперашнюю праграму і дзеючыя стандарты, па якіх ўжо чатыры гады вучацца студэнты. Калі зараз выключаць беларускую мову, гэта адаб’ецца самым дрэнным чынам на ўсіх. Па-першае, прыйдзецца звальняць выкладчыкаў. А па-другое: як жа мы будзем выглядаць у свеце, калі ў нас на іншых спецыяльнасцях не будзе нават элементарнага курса "Беларуская мова: прафесійная лексіка"? Што ж гэта за спецыяліст, які жыве ў Беларусі, вучыцца ў ВНУ і не ведае сваёй тэрміналогіі і яе гісторыі. Ніхто ж не ставіць пытання, што ва В’етнаме не трэба вывучаць в’етнамскую мову, а ў Кітаі кітайскую? Атрымліваецца поўны абсурд на ўсіх ўзроўнях.

Паводле Мікалая Прыгодзіча, пакуль выкладчыкі працуюць па ранейшай праграме.

— У любым выпадку два гады мы яшчэ працуем як ёсць, бо стандарты дзейнічаюць пяць гадоў. Хаця ў нас у адзін момант могуць усё перавярнуць, і ўсе адразу кінуцца выконваць. Але мы настроены дабівацца нават, каб гэты курс быў не адзін семестр, а два. Калі ж пайшлі такія размовы пра выключэнне, то пра гэта трэба крычаць на ўсіх перакрыжаваннях, інакш згубім мову канчаткова. Відаць, некаму вельмі хочацца, каб беларусы засталіся без мовы.  
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ВНУ могуць застацца без беларускай мовы. Дысцыпліну "Беларуская мова: прафесійная лексіка" хочуць выключыць з праграмы навучання на нефілалагічных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика