У Гродне пачне працаваць гурток па фінансавай граматнасці
22.11.2011 15:28
—
Новости Общества
|
У Гродне пачне працаваць гурток па фінансавай граматнасці Арганізатары гуртка разлічваюць на тое, што ўдзел у яго працы будуць браць найперш прадстаўнікі сацыяльна-неабароненых групаў насельніцтва. Напрыклад, пенсіянеры і студэнты.
Гурток праводзіцца ў межах праекта "Клуб сацыяльнай дапамогі", які ладзіцца гарадзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў "ВІТ". Апроч Гродна такія ж гурткі ў межах праекта будуць працаваць у Смаргоні і Мінску. Фінальным мерапрыемствам праекта стане Круглы стол па абмене досведам і абмеркавання перспектываў развіцця такога кшталту дзейнасці. Заняткі першай групы будуць адбывацца на працягу лістапада-снежня. Другая група будзе працаваць у студзені-сакавіку. На думку адной з арганізатарак праекта Таццяны Ларынай, тэма гуртка з'яўляецца асабліва актуальнай для сацыяльна-неабароненых катэгорый насельніцтва. Заняткі ў гуртку дазволяць атрымаць карысныя веды, якія дапамогуць больш эфектыўна планаваць свой бюджэт, а таксама павысіць якасць свайго жыцця. На занятках будзе весціся гутарка аб банкаўскіх укладах, пытаннях адкрыцця і абслугоўвання рахункаў, крэдытных спажывецкіх кааператывах, крэдытах, пластыкавых і крэдытных картках, аўтакрэдытаванні, крэдытах на аўто і навучанне, электронных грошах, выкарыстанні WebMoney і іншых тэмах. Першая сустрэча ўдзельнікаў гуртка адбудзецца 26 лістапада ў 14.00 па адрасе вул. Будзёнага 48а ауд. 419. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Арганізатары гуртка разлічваюць на тое, што ўдзел у яго працы будуць браць найперш прадстаўнікі сацыяльна-неабароненых групаў насельніцтва. Напрыклад, пенсіянеры...
|
|