Чаму атрымаць кампенсацыю па найме жылля змогуць са студэнтаў толькі адзінкі?
24.11.2011 08:34
—
Новости Общества
|
Чаму атрымаць кампенсацыю па найме жылля змогуць са студэнтаў толькі адзінкі? Ні для каго не з'яўляецца сакрэтам, што адна з самых злабадзённых праблем для іншагародняга студэнта — гэта пошук жылля ў чужым горадзе. На жаль, не ўсім шанцуе з атрыманнем месца ў студэнцкім інтэрнаце. Сёння прыкладна кожны трэці студэнт ВНУ, якому патрабуецца дах над галавой, вымушаны самастойна вырашаць праблемы з жыллём на час свайго навучання.
Таму рашэнне аб павелічэнні грашовай кампенсацыі за наём студэнтамі жылля ў Беларускім прафсаюзе работнікаў адукацыі і навукі адназначна вітаюць. Нагадаем, што доўгі час кампенсацыя за арэнду студэнтамі жылля складала ўсяго 25 працэнтаў базавай велічыні, таму ніхто са студэнтаў і не быў у ёй зацікаўлены. Пастановай Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2011 года № 1451 памер кампенсацыі за арэнду жылля ў сталіцы быў устаноўлены на ўзроўні трох базавых велічынь, і дзве базавыя велічыні складае грашовая кампенсацыя ў іншых населеных пунктах. — Вядома, усе разумеюць, што кампенсацыя, на якую змогуць прэтэндаваць цяпер студэнты ВНУ і навучэнцы сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў, ні ў якім разе не пакрывае рэальныя выдаткі на найм жылля, асабліва ў сталіцы, дзе арэнда нават жылога пакоя ў кватэры з гаспадарамі "стартуе" з 50 долараў. Тым не менш грошы ў студэнтаў лішнімі не бываюць, — падкрэсліў у гутарцы з журналістам "Звязды" намеснік старшыні ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, старшыня Рэспубліканскага савета старшыняў прафсаюзных камітэтаў навучэнскай моладзі пры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Раман Дапіра. — І ўсё ж такі ёсць у гэтым дакуменце адна абавязковая ўмова для атрымання кампенсацыі, выкананне якой бачыцца нам вельмі праблематычным. Я маю на ўвазе прадастаўленне ў спецыяльную камісію копіі дагавора найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду. Уся справа ў тым, што гаспадары прыватных кватэр, як правіла, не жадаюць заключаць дагаворы найму са сваімі кватарантамі, каб пазбегнуць выплаты падаткаў. Падчас нашага спантаннага апытання, праведзенага ў адной са сталічных ВНУ, высветлілася, што з 50 маладых людзей, якія вымушаны знімаць жыллё на час свайго навучання, дагаворы найму памяшкання маюць толькі два чалавекі. Каб убачыць больш поўную карціну па ўсёй краіне, мы запускаем на сваім сайце (
Ад студэнтаў мы ведаем, што нават калі дагавор аб найме жылля ўсё ж такі заключаецца, то толькі з адным чалавекам. А ў кватэры могуць пражываць адначасова і тры, і пяць студэнтаў — так арэнда абыходзіцца ўсім танней. Таму наш прафсаюз не першы год выступае з ініцыятывай вызваліць ад выплаты падатку гаспадароў тых кватэр, якія здаюць сваё жыллё навучэнскай моладзі. Мяркуем, што такая мера зрабіла б рынак арэнды жылля больш празрыстым і дазволіла б адчуваць сябе больш абароненымі як гаспадарам кватэр, так і самі студэнтаў, у якіх у выпадку заключэння з імі дагавора была б гарантыя, што праз месяц яны не апынуцца зноў перад праблемай пошуку жылля. Акрамя таго, пры такім раскладзе студэнты змогуць прэтэндаваць і на атрыманне кампенсацыі. Шчыра кажучы, убачылі мы праблему і пасля ўвядзення дыферэнцыяцыі аплаты за пражыванне ў студэнцкіх інтэрнатах. Згодна з Пастановай Савета Міністраў ад 24 кастрычніка 2011 года №1420, усе студэнцкія інтэрнаты цяпер падзелены на тры катэгорыі. Самім дарагім для студэнтаў ВНУ будзе пражыванне ў інтэрнатах першай катэгорыі. Размова ідзе пра новыя будынкі з блочным пражываннем, дзе ў кожным блоку прадугледжаны свая кухня і свой санвузел. Кошт пражывання ў іх складзе тры базавыя велічыні. Сёння гэта 105 тысяч рублёў. Пражыванне ў інтэрнаце другой катэгорыі будзе каштаваць крыху танней — дзве базавыя велічыні, паколькі кухні ў такіх інтэрнатах агульнага карыстання, а ў блоку з выгод ёсць толькі санвузел. У інтэрнатах трэцяй катэгорыі (калідорнага тыпу) кухні, санвузлы і душавыя памяшканні — агульнага карыстання. Яны знаходзяцца, так бы мовіць, на паверсе. Такі "камфорт" даволі ўмоўны, таму плата за пражыванне складзе адну базавую велічыню — 35 тысяч рублёў. Аднак ёсць у нас студэнцкія інтэрнаты, якія падыходзяць адразу пад некалькі катэгорый адначасова. І ў Цэнтральны камітэт прафсаюза ўжо паступаюць звароты па пытаннях аднясення інтэрнатаў, асобных секцый ці паверхаў у інтэрнатах да той ці іншай катэгорыі. Ёсць прапановы прысвойваць катэгорыю не механічна, абапіраючыся на дакументы па будаўніцтве, а ў залежнасці ад стану інтэрната, часу яго будаўніцтва, часу правядзення капітальнага рамонту або яго адсутнасці. Пагадзіцеся, што камфорт у інтэрнаце, пабудаваным трыццаць гадоў таму, якому патрабуецца рамонт, і ў суперсучасным інтэрнаце Студэнцкай вёскі ў Мінску, не ідзе ні ў якое параўнанне. А плаціць студэнтам давядзецца аднолькавыя сумы. Таму сёння вывучаецца магчымасць стварэння ва ўстановах спецыяльных камісій па аднясенні інтэрнатаў да канкрэтных катэгорый у залежнасці ад вышэйзгаданых фактараў. Якія дакументы трэба падаваць у камісію для атрымання кампенсацыі? — заяву; — дакументы аб атрыманых даходах на кожнага члена сям'і за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту; — копіі дагавора найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду ці паднайму жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду, завераныя подпісам кіраўніка і пячаткай установы адукацыі; — даведку аб месцы жыхарства і складзе сям'і студэнта (навучэнца) з арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду ці з сельскага (пасялковага) Савета дэпутатаў. Калі члены сям'і навучэнца не зарэгістраваны па месцы яго жыхарства, то патрэбную даведку з месца жыхарства членаў сям'і запытвае ўстанова адукацыі, але пры жаданні дакумент можа прадаставіць і сам студэнт. Дакументы падаюцца ў камісію раз у год пры падачы заявы. Хто зможа прэтэндаваць на кампенсацыю? Навучэнцы і студэнты, якія атрымліваюць адукацыю на дзённай форме навучання за кошт сродкаў рэспубліканскага і (ці) мясцовага бюджэтаў, не забяспечаныя месцам для пражывання ў інтэрнаце, калі яны стаяць на ўліку, каб атрымаць гэтае месца. Даход сям'і студэнта ці навучэнца, які прэтэндуе на атрыманне кампенсацыі, не павінен перавышаць 200 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага ўрадам Рэспублікі Беларусь за два апошнія кварталы. Сярэднедушавы даход сям'і вылічваецца за 12 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту па кампенсацыю выдаткаў па найме жылля, і вызначаецца шляхам дзялення сукупнага даходу ўсіх членаў сям'і за разліковы перыяд на колькасць месяцаў у гэтым перыядзе і на колькасць членаў сям'і ў яе складзе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ні для каго не з'яўляецца сакрэтам, што адна з самых злабадзённых праблем для іншагародняга студэнта — гэта пошук жылля ў чужым горадзе. На жаль, не ўсім шанцуе з... |
|