Калядныя кірмашы пройдуць у Вілейцы і Маладзечне
30.11.2011
—
Новости Общества
|
Напярэдадні Калядаў і Новага года ў Маладзечне і Вілейцы пройдуць рэгіянальныя кірмашы. Адпаведнае распараджэнне ад 24 лістапада падпісаў старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барыс Батура. Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт Мінаблвыканкама. У Маладзечне (а таксама ў Салігорску і Жодзіне) рэгіянальны кірмаш пройдзе 10 снежня. У Вілейцы (Барысаве, Слуцку і Нясвіжы) – 17 снежня. Акрамя таго, на 24 снежня і 7 студзеня запланаваныя раённыя калядныя кірмашы ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці. У кірмашах прымуць удзел арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання. Будуць прадавацца прадуктовыя і прамысловыя тавары. Запланаваныя культурна-масавыя мерапрыемствы і шоу-праграмы. Аддзел інфармацыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні Калядаў і Новага года ў Маладзечне і Вілейцы пройдуць рэгіянальныя кірмашы. Адпаведнае распараджэнне ад 24 лістапада падпісаў старшыня Мінскага...
|
|