Шлях "Свечкі" да новага месца
16.12.2011
—
Новости Общества
|
...Дарога да новага месца знаходжання абраза Міколы Угодніка аказалася зусім кароткай. Амаль што насупраць, цераз дарогу, стаяла хата сына той гаспадыні, у якой абраз знаходзіўся да гэтага часу. Мужчыны перайшлі вуліцу, зрабілі некалькі крокаў да брамы новага гаспадара і прыпыніліся. Аказалася, што месца перад брамай з'яўлялася яшчэ адной з найважнейшых рытуальных зон, у якой будуць разгортвацца прынцыпова значныя падзеі. Метра за паўтара ад брамкі стаялі муж і жонка, новыя гаспадары "Свечкі". За некалькі крокаў да іх адна з прысутных жанчын кінула на пратаптаную ў снезе сцежку вывернуты мехам наверх чорны кажух. Мужчыны, якія трымалі абраз, зрабілі некалькі крокаў наперад і прыпыніліся так, што кажух апынуўся пад абразам. У той жа час малады мужчына (новы гаспадар ) апусціўся на калені і, трымаючы ў руках бохан хлеба, пачаў пралазіць пад іконай. За ім апусцілася на калені жонка і таксама пайшла ўслед за мужам. Мы, некалькі чалавек з Мінска, у тым ліку і студэнты ўніверсітэта, папрасілі дазволу далучыцца да выканання гэтага незвычайнага рытуальнага дзеяння. І — хто паўзком, хто на каленях, — таксама тройчы "прайшлі" пад абразам. Кожны міжволі аказаўся ўцягнутым у незвычайнае абрадавае дзеянне, якое адначасова зачароўвала і прываблівала, паядноўвала і згуртоўвала сваёй магічнасцю і сакральнасцю. Бясконца шчоўкалі фотаапараты: усім хацелася зафіксаваць на памяць сваю далучанасць да шматгадовай абрадавай традыцыі і ціха, сам сабе, таксама папрасіць у Божага Угодніка Мікалая дапамогі і спагады. Пасля таго як усе ахвотныя прайшлі пад іконай, мужчыны, што трымалі яе на руках, рушылі далей. Яны зайшлі ў хату новых гаспадароў, паставілі абраз у чырвоны кут, перахрысціліся і выйшлі на вуліцу. Людзі зноў вярнуліся за святочны стол. Такім чынам мы ў чарговы раз дакрануліся да жывой традыцыі нашага народа. Традыцыі, якая паядноўвае людзей, дае ім веру і спадзяванне на тое, што запаветныя мары заўсёды збываюцца. Няхай іх веру асвячае полымя аброчнай свечкі, а галоўная святыня — абраз Міколы Угодніка — мацуе дух і ўсяляе надзею на тое, што ўнукі ўсіх, хто шануе мясцовую традыцыю, будуць здаровыя і шчаслівыя. Няхай і праз дзесяць гадоў падчас беларускага застолля прагучыць тост-надзея: "За святога Мікалая Цудатворца! Каб цуды ў нас не пераводзіліся!" Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...Дарога да новага месца знаходжання абраза Міколы Угодніка аказалася зусім кароткай. Амаль што насупраць, цераз дарогу, стаяла хата сына той гаспадыні, у якой... |
|