Новы год... са зніжкамі і сюрпрызамі. 21.by

Новы год... са зніжкамі і сюрпрызамі

16.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыхароў Віцебска перад святамі парадавалі навінамі аб значных святочных зніжках на тавары і паслугі, кругласутачнай рабоце транспарту ў навагоднюю ноч. Упершыню навагодняя ёлка будзе ўстаноўлена ў новым спальным мікрараёне, а на галоўнай плошчы горада таксама ўпершыню гараджан павіншуюць са святам "зоркі" эстрады.

Як расказаў карэспандэнту "Звязды" намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Уладзімір Шлома, сёлета ў традыцыйным парадзе Дзедаў Марозаў і Снягурак (ён адбудзецца 23 снежня) возьмуць удзел аж 300 (!) пар гэтых казачных персанажаў. Потым на галоўнай плошчы горада разам з іншымі героямі казак яны запаляць галоўную навагоднюю ёлку вобласці. Тут выступяць "зоркі" беларускай эстрады: гурт "Дразды", Якаў Навуменка і іншыя.

Паводле слоў галоўнага архітэктара горада Віцебска Віталя Дубіка, сёлета па-новаму падышлі да афармлення ёлкі №1, вышыня якой 35 метраў. Увогуле ж горад упрыгожаць каля сарака ёлак і ўпершыню — піраміда, якую пабудавалі на вуліцы Леніна, у самым цэнтры горада.

Як паведаміла карэспандэнту "Звязды" Ірына Супрун, начальнік упраўлення гандлю і паслуг Віцебскага гарвыканкама, шампанскага, цукерак і іншага для навагодняга стала хопіць на ўсіх. У Віцебску ўжо з 3 снежня на вуліцах пачалі працаваць навагоднія кірмашы. І асартымент прадукцыі вельмі запатрабаваны. Як заўважылі гандляры, людзі ахвотна купляюць мясную прадукцыю, рыбу. Цікава, што асаблівым попытам карыстаюцца беларускія яблыкі.

З 1 снежня па 20 студзеня ў адпаведнасці з распараджэннем аблвыканкама ўстаноўлены максімальны памер гандлёвай надбаўкі, уключаючы аптовыя на елкі штучныя, ёлачныя ўпрыгожванні, карнавальныя маскі, лыжы і санкі, у памеры 20 працэнтаў. На прадпрыемствах гандлю праводзяцца розныя акцыі. У прыватнасці, на прадпрыемстве "Віцебскія прадукты" вызначаны зніжкі да 40 працэнтаў на 100 найменняў тавараў. Яшчэ адно прадпрыемства — вядомы ў краіне лідар па продажах — прапануе "чырвоную цану" прыкладна на 130 відаў тавараў. У прамысловай сетцы значна больш стала тых прадпрыемстваў, што прапануюць набыць падарункавыя сертыфікаты коштам ад 100 тысяч рублёў і больш. Такую магчымасць, напрыклад, прапануе віцебскі ўнівермаг.

У Віцебску ўжо вызначаны спіс каля дваццаці пляцовак, дзе рэалізуюць жывыя елкі. Цэны на зялёныя прыгажуні — вышынёй да метра — ад 25 тысяч рублёў, ад метра да двух — 35 тысяч рублёў, да трох метраў — да 55 тысяч. Новая прапанова — елкі ў кадках — коштам ад 100 да 150 тысяч рублёў.

А вось у кавярнях і рэстаранах забаронена вызначаць мінімальны кошт заказаў, таму, у прынцыпе, можна абмежавацца кубкам чаю. Дзяржаўная "бытоўка" прапануе зніжкі на ўручэнне падарункаў Дзедам Марозам і Снягуркай, на фатаграфаванне і іншыя паслугі.

Паводле слоў начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі віцебскага гарвыканкама Валерыя Кірсанава, каб навесці парадак у перадсвяточным Віцебску, 17 снежня запланавана правесці агульнагарадскі суботнік.

Што тычыцца каткоў і пракату лыж... Як расказаў Дзмітрый Скарынкін, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму гарвыканкама, у горадзе можна будзе пакатацца на пяцідзесяці лядовых пляцоўках, у тым ліку і на галоўным стадыёне вобласці. Дарэчы, дыяметр гэтай лядовай трасы 400 метраў. Акрамя таго, для ахвотных пакатацца, будзе арганізаваны выязны гандаль. Напракат яны змогуць узяць больш за 2 тысячы пар канькоў, лыж, а таксама санак.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхароў Віцебска перад святамі парадавалі навінамі аб значных святочных зніжках на тавары і паслугі, кругласутачнай рабоце транспарту ў навагоднюю ноч. Упершыню...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика