Правядзенне мітынга 19 снежня ў Віцебску забаранілі. 21.by

Правядзенне мітынга 19 снежня ў Віцебску забаранілі

16.12.2011 17:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Правядзенне мітынга 19 снежня ў Віцебску забаранілі


Намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Уладзімір Шлома забараніў правядзенне ў Віцебску 19 снежня мітынга і шэсця, заяўкі на якія падавалі дэмакратычныя актывісты.

Заяўку на правядзенне шэсця ад пляцоўкі каля піраміды “Марка-Сіці” да сцэны на плошчы Свабоды і мітынг каля гэтай сцэны падалі Хрыстафор Жэляпаў, Аляксей Гаўруцікаў і Ян Дзяржаўцаў.

Сваю забарону мерапрыемства спадар Шлома абгрунтаваў тым, што яно меркавалася не ў месцы, вызначыным для масавых мерапрыемстваў, а таксама не былі прадстаўленыя дамовы з міліцыяй, хуткай дапамогай і камунальнымі службамі пра абслугоўванне мітынга.

Акрамя паведамлення пра забарону масавага мерапрыемства Хрыстафор Жэляпаў і Аляксей Гаўруцікаў “у сувязі з правядзеннем праверкі за выкананнем заканадаўства” былі выкліканыя ў абласную пракуратуру “дзеля дачы паказанняў пра абставіны, звязаныя з парушэннем заканадаўства аб масавых мерапрыемствах”.

15 снежня пракуратура Віцебскай вобласці вынесла папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона Аляксею Гаўруцікаву за тое, што 6 снежня на “Хартыі-97” былі апублікаваныя звесткі пра плануемы ў Віцебску 19 снежня мітынг. 


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Намеснік старшыні Віцебскага гарвыканкама Уладзімір Шлома забараніў правядзенне ў Віцебску 19 снежня мітынга і шэсця, заяўкі на якія падавалі дэмакратычныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика