Жители Малориты столкнулись с неразберихой при оплате "жировок". 21.by

Жители Малориты столкнулись с неразберихой при оплате "жировок"

27.12.2011 14:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жители Малориты столкнулись с неразберихой при оплате "жировок"

Народная трибуна
Жыхары Маларыты незадаволены работай бухгалтэрыі Маларыцкай ЖКГ па налічэнні камунальных плацяжоў, што выклікае шмат нараканняў з боку гараджан і стварае неразбярыху пры аплаце “жыровак”.

З ліста жыхаркі Надзеі ЯЦУРА ў рэдакцыю: "Спачатку “жыроўкі”, у якіх было распісана, за што і колькі мы павінны заплаціць, прыходзілі рэгулярна ў пачатку другой паловы месяца. А ў сёлетнім жніўні рахунку-квітанцыі ў гэты час я не знайшла ў паштовай скрынцы. Бліжэй да 25-га, апошняга дня разліку за камунальныя паслугі, пачала настойліва тэлефанаваць у бухгалтэрыю ЖКГ, каб высветліць, чаму няма “жыроўкі”. Але ўсе мае намаганні былі дарэмнымі: ні ў 8 гадзін раніцы, ні перад абедам, ні пасля яго там ніхто не браў трубку.

Так працягвалася некалькі дзён, пакуль знаёмая жанчына не патлумачыла: цяпер, маўляў, “жыровак” атрымліваць увогуле не будзем – каб разлічыцца з ЖКГ, неабходна ісці ў ашчадную касу, дзе ёсць адпаведная база дадзеных. Што я і зрабіла ў наступным месяцы, а за пратэрміноўку аплаты заплаціла пеню. І няхай сума гэта невялікая, але чаму я павінна плаціць яе, калі пратэрміноўка дапушчана не па маёй віне? Няўжо нельга было загадзя папярэдзіць гараджан аб адмене “жыровак” праз раённую газету, напрыклад, ці вывесіць аб’явы ў дамах?

Але гэта былі толькі кветачкі. Ягадкі чакалі наперадзе. У кастрычніку, атрымаўшы аванс, я адразу накіравалася ў ашчадную касу, каб разлічыцца за “камуналку” за верасень. Жанчына-касір адкрыла базу дадзеных і “парадавала” мяне, паведаміўшы, што за верасень мне плаціць ўсяго 9 тысяч з капейкамі.

– Не можа такога быць, – тут жа засумнявалася я. – Трэба плаціць тысяч 40, калі не больш: адлічэнне толькі на капітальны рамонт дома штомесяц складае больш за 20 тысяч, ды яшчэ прыкладна столькі ж за тэхабслугоўванне і пару тысяч за вываз смецця.

На жаль, касір нічога не магла мне больш патлумачыць. Я заплаціла названую суму (за газ, ваду, электраэнергію – асобна) і накіравалася дахаты, дзе мяне чакаў сюрпрыз: у паштовай скрынцы ляжала “жыроўка” за верасень. Сума, указаная ў ёй, складала крыху больш за 45 тысяч, як я і меркавала.



На наступны дзень пасля работы зноў накіравалася ў ашчадную касу, каб разлічыцца па “жыроўцы”. Якім жа было маё здзіўленне, калі касір адкрыла базу дадзеных і паведаміла, што ў рахунак уключана толькі кватэрная плата за жнівень. “Якая плата? – абурылася я. – За жнівень у мяне ўсё аплачана”. (Як пазней высветліла ў планава-эканамічным аддзеле абласнога ўпраўлення ЖКГ, тэрміна “кватэрная плата” як такога не існуе – ёсць тэхнічнае абслугоўванне. Дык, можа, і маларыцкім камунальнікам варта пазбавіцца ад яго, каб не блытаць людзей?). Тут жа пачалі збірацца людзі, якія стаялі ў чарзе, і наперабой гаварыць пра тое, што панапісвалі ім у “жыроўках”. Касір толькі рукамі развяла…". 

Праблемы - у сувязі з пераходам прадпрыемства на новую праграму па налічэнні жыллёва-камунальных паслуг 

На крытычнае выступленне газеты атрыманы адказ з абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі” за подпісам намесніка генеральнага дырэктара А.А. МАРОЗАВА:

“Праблемы з налічэннем жыллёва-камунальных паслуг для насельніцтва ўзніклі ў КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” у сувязі з пераходам прадпрыемства на новую праграму па налічэнні жыллёва-камунальных паслуг. Са жніўня сёлетняга года ўкаранёна і дзейнічае новая праграма налічэння на платформе 1С “Бухгалтэрыя для Беларусі + Упраўленне ЖКГ”. У працэсе яе эксплуатацыі паўсталі часовыя тэхнічныя праблемы, звязаныя з пераносам старой базы дадзеных у новую праграму. Узнікла неабходнасць у яе дапрацоўцы і карэкціроўцы, унясенні змяненняў у разлікі, прыём і апрацоўку атрыманых плацяжоў і іншыя пытанні. Адсюль і часовыя нязручнасці для насельніцтва, скаргі.

Для хутчэйшага зняцця праблемных пытанняў да дапрацоўкі праграмы прыцягнуты яшчэ адзін праграміст, праведзена растлумачальная работа са спецыялістамі па прыёме камунальных плацяжоў ААБ “Беларусбанк”, з 8 лістапада 2011 года на дадзены ўчастак работы пераведзены яшчэ адзін бухгалтар.

На працягу снежня 2011 года ўсе пытанні па налічэнні жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву будуць вырашаны і дастаўка паведамленняў аб памеры аплаты будзе праводзіцца своечасова.
Інфармуем таксама, што рэжым работы бухгалтара па налічэнні жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву складае 40 рабочых гадзін у тыдзень, што адпавядае артыкулу 112 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Непрыёмны час у памеры 11 гадзін у тыдзень устаноўлены для таго, каб у бухгалтара была магчымасць працаваць з нарматыўнымі дакументамі, рабіць пераразлікі платы за жыллёва-камунальныя паслугі, справаздачу, рыхтаваць адказы на пісьмы і запыты.

Раней пытанне аб пасадзе другога бухгалтара не разглядалася, бо па нарматыве адзін бухгалтар павінен весці 3000 асабовых рахункаў. У КУШВП ЖКГ “Маларыцкая ЖКГ” бухгалтар абслугоўвае 2583 асабовыя рахункі. Але ў сувязі з існуючымі праблемамі ў цяперашні час дадзены ўчастак работы раздзелены на двух бухгалтараў. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары Маларыты незадаволены работай бухгалтэрыі Маларыцкай ЖКГ па налічэнні камунальных плацяжоў, што выклікае шмат нараканняў з боку гараджан і стварае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика