ЗВЯЗДА — майстрам дарадчыца. 21.by

ЗВЯЗДА — майстрам дарадчыца

10.01.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Прыходзьце да нас у госці, паглядзіце, як вучацца будучыя майстры!" — такое запрашэнне я атрымаў днямі ад навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М. Кедышкі, з якімі пазнаёміўся на літаратурнай вечарыне ў бібліятэцы. Вясёлая чародка юнакоў запэўніла, што газету "Звязду" навучэнцы і выкладчыкі штодзень бачаць у сваёй бібліятэцы і нярэдка чытаюць яе з нагоды сваёй прафесійнай зацікаўленасці. У чым гэтая зацікаўленасць, я здагадаўся з першых хвілін знаходжання у сценах каледжа. Менавіта гэтыя упрыгожаныя сцены яскравей за любыя шыльды сведчылі: тут вучацца людзі таленавітыя, здольныя сваімі мастацкімі творамі аформіць інтэр'ер на высокім дызайнерскім узроўні. У студэнцкай бібліятэцы мае здагадкі пацвердзіла загадчыца Зоя Дрыжынская:

— Газета "Звязда" часта расказвае пра народнае мастацтва розных рэгіёнаў Беларусі. Амаль што ў кожным нумары нешта паведамляюць пра майстроў дэкаратыўна-прыкладной галіны, ёсць здымкі іх вырабаў. Усё гэта — вельмі каштоўная інфармацыя для нашых навучэнцаў. Падручнікі, зразумела, патрэбныя, але такі аператыўны вучэбны матэрыял нічым іншым не заменіш! Шмат карыснага навучэнцы заходзяць для сябе і ў гэтых выданнях, —мая субяседніца кладзе побач з падшыўкай "Звязды" стос кніжак выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя", прысвечаных тэмам, якія цікавяць будучых майстроў.

Адразу заўважу, што не ў кожнай навучальнай установе сёння набываюць для чытачоў такі шырокі, прадумана складзены камплект навінак айчыннай кнігі і перыёдыкі. Залежыць гэта не столькі ад фінансавага становішча, колькі ад разумення таго, што будучыя майстры у сваёй вучобе не абмяжоўваюцца толькі тэорыяй — яны павінны бачыць штодзённую творчасць прызнаных мастакоў, вывучаць яе.

У бібліятэчнай зале, прасторнай і ўтульнай, побач з кнігамі і перыёдыкай размешчаны цудоўныя вучнёўскія вырабы з саломкі, лазы, керамікі, інкруставаныя пано. Адну сцяну ўпрыгожваюць зробленыя ў старажытнай манеры выявы святых асветнікаў Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, першадрукара Францыска Скарыны. Насупраць — калекцыя лакавых мініяцюр, намаляваных на дрэве, партрэты беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Усё разам — своеасаблівая экспазіцыя, дзе ёсць месца мінуламу і сучаснасці.

Пра такую повязь часоў распавёў у сваім невялікім інтэрв'ю для нашай газеты дырэктар каледжа Андрэй Саюк. Сімвалічна, што гэтая навучальная ўстанова носіць імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кедышкі — члена мінскага падполля, дзе ў гады вайны выходзіла газета "Звязда". Дарэчы, сам Мікалай Кедышка да вайны займаўся у школе фабрычна-заводскага навучання, з якой потым і вырас цяперашні каледж.

Сёння тут навучаецца больш за 800 чалавек, гэта буйная навучальная установа, якая аб'яднала гарадское прафтэхвучылішча № 24 будаўнікоў і навучальна-прафесійны Цэнтр дэкаратыўна-прыкладной творчасці.. Тут рыхтуюць цесляроў і сталяроў, абліцоўшчыкаў і маляроў, плітачнікаў і электразваршчыкаў, мастакоў роспісу па дрэве, керамістаў, майстроў лозапляцення, выканаўцаў мастацка-афарміцельскіх работ... Доўгі пералік спецыяльнасцяў нядаўна пашырыўся: тут пачалі рыхтаваць кавалёў.

Па словах дырэктара, за каледжам замацаваны базавыя прадпрыемствы, куды трапляюць на працу выпускнікі будаўнічага аддзялення. Гэта ААТ МАПІД, будаўнічы трэст №7 — калектывы, вядомыя ўдзелам ва ўзвядзенні самых знакавых аб'ектаў Мінска. Попыт на выпускнікоў каледжа вялікі. Шкада толькі, што запланаваную колькасць навучэнцаў з кожным годам набраць усё цяжэй. Хаця праблема арыентацыі на рабочыя прафесіі прасціраецца далёка па-за сценамі гэтай навучальнай установы, педагогі і майстры бачаць у тым ліку адказнымі за становішча і сябе саміх. Тут узялі курс на інтэграцыю некалькіх спецыяльнасцяў у адну кваліфікацыю — цяпер абітурыенты будуць больш зацікаўленымі, бо адначасова атрымаюць розныя (запатрабаваныя!) прафесіі, якія пры гэтым яшчэ і добра аплачваюцца.

Будзем спадзявацца, што гэты нумар "Звязды" данясе нашым чытачам з розных рэгіёнаў рэспублікі інфармацыю пра каледж, дзе маладыя таленты вучацца будаваць дамы і ўпрыгожваць інтэр'еры. Калі сярод сёлетніх абітурыентаў стане больш тых, хто зрабіў свой выбар дзякуючы нашай газеце — "Звязда" яшчэ раз пацвердзіць, што яна для майстроў заўжды з'яўляецца добрай дарадчыцай.

Яўген Пясецкі,

(фота аўтара).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Прыходзьце да нас у госці, паглядзіце, як вучацца будучыя майстры!" — такое запрашэнне я атрымаў днямі ад навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика