Кошт навучання ў ВНУ зноў узрасце
10.01.2012 10:46
—
Новости Общества
|
Кошт навучання ў ВНУ зноў узрасце "Кошт навучання ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах зноў узрасце, што звязана з павелічэннем з 1 студзеня 2012 года тарыфнай стаўкі першага разраду на 32,5 працэнта, — паведамілі журналісту "Звязды" ў прэс-службе галоўнага адукацыйнага ведамства нашай краіны. — Натуральна, што ўслед за павелічэннем тарыфнай стаўкі першага разраду павінны вырасці і заробкі прафесарска-выкладчыцкага саставу. А значыць, плата за навучанне абавязкова будзе пераглядацца..."
Нельга сказаць, што студэнты-платнікі не былі маральна падрыхтаваныя да таго, што кошт ведаў можа ўзрасці, бо адпаведны пункт, які пакідае за ўстановай адукацыі права паднімаць плату за навучанне, утрымліваецца ў дагаворы. Аднак гэта будзе ўжо трэцяе з пачатку навучальнага года павышэнне платы, якая першы раз пераглядалася ў верасні. У другі раз перагляд цэн адбываўся ў кастрычніку-лістападзе — зноў-такі пасля павышэння з 1 кастрычніка 2011 года тарыфнай стаўкі першага разраду. На асобных спецыяльнасцях кошт навучання ўжо перавысіў 9 мільёнаў рублёў. Таму чарговае павышэнне моцна ўдарыць па бюджэтах сем'яў, у якіх дзеці атрымліваюць адукацыю на платнай аснове. У кастрычніку тарыфная стаўка першага разраду была павялічана на 28 працэнтаў, аднак Міністэрства адукацыі рэкамендавала ўсім кіраўнікам навучальных устаноў з улікам сацыяльнай значнасці паслугі павысіць кошт навучання не больш чым на 25 працэнтаў і ажыццяўляць спагнанне дадатковай платы за навучанне з адтэрміноўкай для навучэнцаў плацяжоў, а таксама прадастаўляць плацяжы па спагнанні дадатковай платы за навучанне ў растэрміноўку. Наколькі вырасце плата за веды ў гэты раз, у прэс-службе галоўнага адукацыйнага ведамства сказаць не змаглі, спаслаўшыся на тое, што адпаведныя разлікі пакуль вядуцца. Як не змаглі паведаміць, з якога чысла будзе зроблены пераразлік — з 1 студзеня ці 1 лютага. У апошні раз аналагічнае рашэнне ўстановы адукацыі прымалі самастойна. Мониторинг прогноза стоимости платного обучения проводится в белорусских вузах В вузах Беларуси проводится мониторинг прогноза стоимости платного обучения, сообщили корреспонденту БЕЛТА в пресс-центре Министерства образования. В подведомственных министерству государственных учреждениях высшего и среднего специального образования в настоящее время проводится мониторинг уровня цен на платное обучение, определяется прогноз стоимости платного обучения на ближайшее время. Мониторинг покажет, на сколько процентов могут быть изменены цены за обучение. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Кошт навучання ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах зноў узрасце, што звязана з павелічэннем з 1 студзеня 2012 года тарыфнай стаўкі першага... |
|