У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка”
12.01.2012 17:04
—
Новости Общества
|
У Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад, які называецца “Казка” Сёння, 12 студзеня, у Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад. Падобнай падзеі ў горадзе не здаралася больш за 20 гадоў.
Новы сад мае №7 і называецца “Казка”. Знаходзіцца каля СШ №14. Учора ў дзіцячым садзе ішлі апошнія прыгатаванні да ўрачыстага адкрыцця, запланаванага на 12 студзеня. Але загадчыца Алена Платонава знайшла некалькі хвілін, каб расказаць пра сваю ўстанову. ![]() ![]() На лесвіцы Сад разлічаны на 230 дзяцей. У ім будуць працаваць 12 груп: ясельныя, другія малодшыя, сярэднія, старэйшыя – усіх па тры. Ужо адбыўся бацькоўскі сход, групы ўкамплектаваныя. Па словах Алены Платонавай, наведваць яго змогуць дзеці з усяго горада – ён не замацаваны за жыхарамі пэўнага мікрараёна. Новы будынак трохпавярховы. У ім ёсць усе памяшканні, неабходныя для выхавання і навучання дзяцей: пакоі для гульняў і заняткаў, спальні, фізкультурная і трэнажорная залы, басейн, медыцынскі блок, для творчага развіцця – музычная зала. Плануецца камп’ютарны клас. У харчовым блоку – сучаснае абсталяванне, халадзільныя шафы дазваляюць рэгуляваць тэмпературу захоўвання прадуктаў. Трэнажоры ўжо распакаваныя. ![]() У групах: ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() У харчовым блоку: ![]() ![]() На пляцоўках каля сада – новыя гушкалкі, горкі, арэлі на спружынах, спартыўнае абсталяванне, цэлы “мікрараён горада” з вуліцамі і знакамі дарожнага руху. На пляцоўках. ![]() "Мікрараён горада", дзе можна вывучаць правілы дарожнага руху: ![]() Спартыўная пляцоўка: ![]() ![]() Сад пачалі будаваць напрыканцы 2007 года. Асноўныя будаўнічыя работы выканалі за 2010-2011 гады. Генеральны падрадчык – “Будаўнік-197”, дырэктарам якога з’яўляецца Пётр Сянько. Па словах начальніка аддзела адукацыі Маладзечанскага райвыканкама Іны Драпезы, новыя дзіцячыя сады ў горадзе доўга не будаваліся. Больш за 20 гадоў таму адкрыўся сад №35 па вуліцы Міру. Пасля таго ў горадзе з’явіліся мікрараёны №6, №10, №4, цяпер забудоўваецца мікрараён №11. Патрэба ў дзіцячых садах застаецца. Паводле інфармацыі сектара арганізацыйна-педагагічнай работы і дашкольнай адукацыі аддзела адукацыі, у чарзе на сад стаяць амаль 800 чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 12 студзеня, у Маладзечне адкрываецца новы дзіцячы сад. Падобнай падзеі ў горадзе не здаралася больш за 20 гадоў. Новы сад мае №7 і называецца “Казка”.
|
|