Падлічыць і пакарміць
14.01.2012
—
Новости Общества
|
У суботу і нядзелю грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны (АПБ)" распачынае лічыць нашых крылатых сяброў, якія засталіся на зімоўку на тэрыторыі Беларусі. Як адзначыў рэдакцыі спецыяліст па экалагічнай адукацыі АПБ Руслан Шайкін, менавіта зімой многія птушкі ляцяць бліжэй да чалавечага жылля. Таму лягчэй за ўсё птушак зімой можна назіраць на папярэдне ўсталяваных кармушках, якія размешчаны побач з домам. Самымі звычайнымі гасцямі на кармушках з'яўляюцца вялікая сініца, дамавы і палявы вераб'і. Падсілкавацца туды прылятаюць зелянушкі, блакітніцы, папаўзні, дубаносы, а часам снегіры і сойкі. Бываюць выпадкі, калі на кармушку прылятае і "чырванакніжная" зялёная ці сівая жаўна. Прыняць удзел у акцыі "Птушкі на кармушцы" можа любы жыхар Беларусі. Сярод удзельнікаў акцыі потым будзе разыграны палявы бінокль. Для ўдзелу ў гэтай акцыі неабходна ў адзін з гэтых выхадных палічыць віды і колькасць птушак, што прылятаюць на кармушку, і разам з інфармацыяй пра сябе (імя, прозвішча, месца назірання, кантактны тэлефон) паведаміць вынікі назіранняў у АПБ. Адрас каардынатара акцыі: 222397, Мінская вобласць, г. Мядзел, вул. Ленінская, 2, з паметкай "Птушкі на кармушцы-2012". Электронны адрас: іnfо@рtushkі.оrg; тэлефон АПБ: 8 (017) 263 06 13. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу і нядзелю грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны (АПБ)" распачынае лічыць нашых крылатых сяброў, якія засталіся на зімоўку на тэрыторыі...
|
|