Адно дрэва. І чатыры лёсы...
14.01.2012
—
Новости Общества
|
У Пухавіцкім раёне ў выніку дарожна-транспартнага здарэння загінулі два чалавекі. Дваіх пацярпелых выратавалі работнікі МНС. — Пра аварыю з удзелам легкавога аўтамабіля паблізу вёскі Падгацце ўдзень у службу выратавання "101" паведаміў кіроўца машыны, што ехала міма. Ён жа сказаў, што патрэбна дапамога, каб дастаць з транспартнага сродку пацярпелых і загінулых, — расказалі ў Цэнтры даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. — На месцы высветлілася, што кіроўца аўтамабіля "Сітраен Ксара-Пікаса" не справіўся з кіраваннем і аўто сутыкнулася з дрэвам. У машыне знаходзіліся чатыры чалавекі. У выніку аварыі кіроўца і адзін з пасажыраў загінулі, яшчэ двое пацярпелі. Звесткі пра ўсіх удзельнікаў дарожна-транспартнага здарэння ўдакладняюцца. Брыгадамі хуткай медыцынскай дапамогі адзін пацярпелы быў дастаўлены ў Пухавіцкую цэнтральную раённую бальніцу, другі — ва Уздзенскую. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Пухавіцкім раёне ў выніку дарожна-транспартнага здарэння загінулі два чалавекі. Дваіх пацярпелых выратавалі работнікі МНС.
|
|