Самыя галоўныя людзі
28.01.2012
—
Новости Общества
|
У Віцебскай вобласці самым дастойным жыхарам прысвоілі ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны". 100 прадстаўнікоў самых розных сфер па добрай традыцыі, падчас святочнай цырымоніі ўзнагароджання ў канцэртнай зале "Віцебск" атрымалі спецыяльны нагрудны знак і былі прэміраваны. Ініцыятыва штогадовага выбрання самых дастойных належыць старшыні Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Косінцу. Ганаровае званне лаўрэатам прысвойваецца штогод — пасля таго, як у 2009-м было прынята адпаведнае рашэнне аблвыканкама. У адпаведнасці з рашэннем аблвыканкама, для прэміравання "людзей года" выдаткавана з абласнога бюджэту 997,5 мільёна рублёў. У выніку кожны атрымаў каля 10 мільёнаў. А фота лаўрэатаў, зноў жа, па добрай традыцыі, можна будзе на працягу ўсяго года бачыць на білбордах, устаноўленых уздоўж цэнтральных дарог гарадоў і пасёлкаў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебскай вобласці самым дастойным жыхарам прысвоілі ганаровае званне "Чалавек года Віцебшчыны". 100 прадстаўнікоў самых розных сфер па добрай традыцыі,...
|
|