На сучасным узроўні
04.02.2012
—
Новости Общества
|
Дзятлаўскую раённую паліклініку адрамантавалі, і цяпер яна адпавядае сучасным патрабаванням. Сродкі з абласнога і раённага бюджэтаў (каля 4 мільярдаў рублёў) былі затрачаны не толькі на замену інжынерных сетак, вокнаў, рамонт фасаду, новую мэблю, але і на аснашчэнне паліклінікі неабходным абсталяваннем для дыягностыкі і аказання медыцынскіх паслуг. Акрамя таго, створана адзіная камп'ютарная сетка, якая забяспечыць аператыўны абмен інфармацыяй паміж паліклінікай і цэнтральнай раённай бальніцай. Сёлета на Дзятлаўшчыне запланавалі адрамантаваць будынкі ФАПа вёскі Жукоўшчына і Парэцкай амбулаторыі, а такасама прыёмнае аддзяленне і харчблок цэнтральнай бальніцы. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзятлаўскую раённую паліклініку адрамантавалі, і цяпер яна адпавядае сучасным патрабаванням. Сродкі з абласнога і раённага бюджэтаў (каля 4 мільярдаў рублёў) былі...
|
|