"Весці" пакупніка па краме — майстэрства
04.02.2012
—
Новости Общества
|
На выкладцы тавараў можна дадаткова зарабіць За студзень толькі дзякуючы ўкараненню сезоннага мерчандайзінгу і сістэмы акцый па зніжэнні гандлёвых надбавак і сезонных распродажаў прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі дадаткова атрымалі 6,5 мільярда рублёў, паведамілі ў Белкаапсаюзе. У перыяд паслясвяточнага спаду ў гандлі перад прадпрыемствамі стаіць няпростая задача — зрабіць крамы больш прыцягальнымі для пакупнікоў. Зрабіць гэта можна якраз пры дапамозе сезоннага мерчандайзінгу, які вызначае набор тавараў, што прадаюцца ў розніцы, спосабаў іх выкладкі, рэкламавання і спецыяльных цэн на іх. Выкладка тавараў вядзецца такім чынам, каб прымусіць пакупніка як мага больш хадзіць па гандлёвых залах прадпрыемства, практычна не карыстаючыся дапамогай прадаўцоў. Зімой некалькі мяняецца рацыён харчавання. У лютым-сакавіку, калі працягваецца пост, больш высокім попытам карыстаецца мяса птушкі, рыба, агародніна і садавіна. Зараз прадпрыемствы спажыўкааперацыі працягваюць распачатую яшчэ ў снежні акцыю, якая мае на ўвазе зніжэнне гандлёвых надбавак на пералічаную вышэй прадукцыю, а таксама алей, кансервы. Акцыя праходзіць па ўсёй краіне. Зніжкі розныя, але ў асноўным тавар рэалізуецца са зніжэннем гандлёвай надбаўкі да 50 працэнтаў. Дзейнічаюць таксама сезонныя распродажы. Зараз гэта тавары зімовага асартыменту — вопратка, абутак, спорттавары. Зніжка на гэтую групу тавараў у рознічнай сетцы спажыўкааперацыі вагаецца ад 15 да 20 працэнтаў. Зараз узмоцнена і праца па недапушчэнні рэалізацыі тавараў з тэрмінам захоўвання, які скончыўся. У прыватнасці, прадугледжана своечасовае зніжэнне гандлёвых надбавак ці іх адсутнасць пры продажы тавараў, чый тэрмін захоўвання набліжаецца да завяршэння. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На выкладцы тавараў можна дадаткова зарабіць За студзень толькі дзякуючы ўкараненню сезоннага мерчандайзінгу і сістэмы акцый па зніжэнні гандлёвых надбавак і...
|
|