Свежыя гуркі — у абмен на валютную "капусту". 21.by

Свежыя гуркі — у абмен на валютную "капусту"

04.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадпрыемствы Белкаапсаюза маюць намер павялічыць сёлета экспарт прадукцыі на 12,2%. Найбольш перспектыўныя пастаўкі за мяжу датычацца замарожаных ягад і грыбоў. У прыватнасці, намечана пашырэнне геаграфіі гэтых паставак на рынкі Еўропы і Азіі, паведаміла "Звяздзе" прэс-сакратар Белкаапсаюза Алена Мохар.

Экспартнымі рэсурсамі ў зверагадоўчай галіне з'яўляецца пушніна, удзельная вага якой у экспарце Белкаапсаюза складае 50,2%. У нарыхтоўчай галіне — гэта бульба, агародніна, мяса, дзікарослая прадукцыя, скураная сыравіна і другасныя рэсурсы (38,7%), у прамысловасці — кансерваваная прадукцыя і нятканыя матэрыялы (2%), а таксама прадукцыя пазасістэмных прамысловых прадпрыемстваў (1%).

За мінулы год прадпрыемствы спажыўкааперацыі экспартавалі прадукцыі і тавараў на 63,6 мільёна долараў, што адпавядае ўзроўню папярэдняга года. Значна выраслі экспартныя пастаўкі асноўных відаў нарыхтоўчай прадукцыі спажыўкааперацыі: дзікарослых ягад і грыбоў, гародніны і садавіны. Так, экспарт дзікарослых ягад павялічаны на 989 тон — да 3 107 тон. Летась экспартаваліся толькі чарніцы, якія прайшлі прамперапрацоўку. Гэта была ўжо прадукцыя з больш высокай дабаўленай вартасцю. Маркетынгавая праца па пашырэнні рынкаў збыту дазволіла арганізаваць прамыя пастаўкі прадукцыі ў Германію, Швейцарыю, Кітай, мінаючы пасярэднікаў. У выніку сярэдняя цана за адзін кілаграм дзікарослых ягад павялічылася з 3,1 долара ў 2010 годзе да 4,5 долара — у 2011 годзе. Валютная выручка ад экспарту дзікарослых ягад за мінулы год у параўнанні з папярэднім павялічылася ў 2,1 раза (да 14 059 тысяч долараў), грыбоў — у 2,8 раза (да 259 тысяч долараў). Кааператары сталі больш экспартаваць свежых гародніны і садавіны, пастаўкі якіх за мінулы год былі павялічаны ў 1,5 раза (да 461 тысячы долараў). Акрамя традыцыйных відаў сталовай гародніны (буракі, морква, цыбуля, капуста), экспартаваліся свежыя гуркі, таматы і яблыкі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрыемствы Белкаапсаюза маюць намер павялічыць сёлета экспарт прадукцыі на 12,2%. Найбольш перспектыўныя пастаўкі за мяжу датычацца замарожаных ягад і грыбоў. У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика