Забіць зубра: ад 6 да 40 тысяч еўра
11.02.2012 19:02
—
Новости Общества
|
Забіць зубра: ад 6 да 40 тысяч еўра Еўрарадыё замовіла паляванне на зубра, якога “перасунулі з асноўнага фонду ў рэзервовы”.
У Беларусі без праблем можна легальна забіць зубра і вывезці яго галаву ў якасці трафея. “Пяць зуброў дакладна ёсць. Самы буйны самец, каштуе 40 тысяч еўра. Ёсць 30 тысяч, 25 і самка – 15 тысяч. Іх перасунулі з асноўнага фонду ў рэзервовы”, - кажуць у “Белавежскай пушчы”. ![]() І дадаюць, што дапамогуць з дакументамі. А зубра… можна будзе абраць як мінімум з 5 жывёлін. Самы дарагі - той, што за 40 тысяч еўра, зацягне на залаты медаль. “Гэта максімальны трафей па міжнароднай сістэме ацэнкі. Трафею прысвойваецца колькасць балаў і вызначаецца якасць медалі: срэбра, золата, бронза”, - тлумачаць у Нацыянальным парку “Белавежская пушча”. Забіваюць зуброў, якія трапілі ў рэзервовы генафонд. Гэта старыя ці хворыя асобіны, запэўніваюць у пушчы. Аднак “залаты медаль”! “Яны досыць старыя, сфармаваўшыся трафей, мінімум 20 гадоў. Але паляўнічых жа цікавіць не мяса, а сам трафей, галава…. У Францыю нядаўна дзве галавы ў нас вывозілі”. У паляўнічай гаспадарцы Пакуль Еўрарадыё датэлефаноўвалася ў “Белую тропу”, самка за 6300... знікла. Супрацоўніца "Белай тропы": “Там застаўся ў іх адзін зубр – самка, адзіная. А, чакайце… ужо ўсё, вось гэтую апошнюю самку яны не будуць страляць”. Летась ДУ “ЦэнтрКурорт” упраўлення справамі прэзідэнта У Мінпрыроды не бачаць праблемы ў адстрэле зуброў, бо яны хворыя ці старыя. Супрацоўнік Мінпрыроды: “У рэзервовы генафонд пераводзяцца зубры, якія дасягнулі старасці: самкі, самцы ва ўзросце 17 гадоў, ці зубры, хворыя на невылечную хваробу, таксама сляпыя ці аслабленыя асобіны. Летась у рэзервовы фонд трапілі толькі тры зубры”. Пры гэтым на адстрэл выстаўлена значна больш. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё замовіла паляванне на зубра, якога “перасунулі з асноўнага фонду ў рэзервовы”. У Беларусі без праблем можна легальна забіць зубра і вывезці яго галаву...
|
|