З ледзяшамі на дахах змагаецца 2000 чалавек. 21.by

З ледзяшамі на дахах змагаецца 2000 чалавек

17.02.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Менавіта выпадкі атрымання траўмаў ад ледзяшоў, якія падаюць з дахаў зімой, часта становяцца "хітом" траўматызму ў халодны час. Таму ліквідацыяй гэтай небяспекі штодзённа займаецца такая колькасць работнікаў ЖКГ.

На працягу некалькіх марозных тыдняў на прыборцы снегу ў Беларусі працавала 2800 адзінак тэхнікі. Жыллёва-камунальная гаспадарка краіны забяспечана супрацьгалалёднымі матэрыяламі. Той жа пясчана-салянай сумесі маецца каля 220 тысяч тон.

Як адзначыў Анатоль Шагун, напярэдадні зімы ў краіне было адрамантавана 738 кіламетраў цепласетак. Калі тэмпература паветра апускалася да -15, работнікі, што абслугоўваюць жыллёвы фонд, пераводзіліся на кругласутачную працу. У перыяд моцных маразоў (апошні раз такая тэмпературная нагрузка лягла на камунальнікаў у 2006 годзе) каля 8500 рамонтнікаў знаходзілася на дзяжурстве, каб пры неабходнасці хутка адрэагаваць на аварыю. 14 перасоўных модульных кацельняў, якія выкарыстоўваюцца ў надзвычайных выпадках, сёлета не спатрэбіліся. Тым не менш за час зімы ў краіне зарэгістравана 15 выпадкаў адключэння гарачага водазабеспячэння з-за прарыву на цепласетках і 35 выпадкаў адключэння водаправода.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Анатоль Шагун на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Менавіта выпадкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика