Цяжкі "яблычак". 21.by

Цяжкі "яблычак"

06.03.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сумесна з радыёстанцыяй "Мір" наша газета правяла "прамую лінію" па тэме асаблівасцяў пераходнага ўзросту. На пытанні карэспандэнтаў, а таксама слухачоў і чытачоў адказаў псіхолаг Мінскага гарадскога клінічнага дзіцячага псіханеўралагічнага дыспансэра Віктар ГУБКІН.

(Працяг. Пачатак у нумары за 3 сакавіка.)

"Мір": Якія праблемы ў падлеткавым узросце могуць абумовіць праблемы ў будучыні?

— Думаю, што чалавек можа страціць здольнасць правільна сябе ацэньваць, нармальна будаваць сваё жыццё, стасункі з блізкімі і навакольнымі.

"Звязда": У якіх выпадках можна звяртацца да школьнага псіхолага? Ці павінен падлетак давяраць яму падчас размовы больш, чым сябрам ці бацькам?

— Падлетак не абавязаны нікому давяраць — гэта адна з асноўных характарыстык. Задача псіхолага — самому праявіць удзел і даказаць, што ён не грозная фігура, а менавіта той чалавек, якому можна давяраць. Наогул задача бацькоў — арганізаваць у дзіцяці пазіцыю недаверу да іншых, каб яно не ішло за незнаёмымі, каб не спрабавала ўсё, што прапануюць. Давер у дарослага, тым больш у падлетка, трэба заслужыць.

(— Гродна, Віялета. Я матуля пакуль малога дзіцяці, тым не менш, мяне цікавіць, як правільна трэба паводзіць сябе з падлеткам, каб не страціць яго давер, каб дзіця хацела параіцца менавіта з бацькамі? Вядома, што для падлеткаў забаронены плод асабліва салодкі, і часам яны не прыслухоўваюцца да меркавання дарослых...

— Давер неабходна будаваць якраз з самага дзяцінства. Вы не павінны катэгарычна, без тлумачэнняў, нешта забараняць, — скажам, кантактаваць з сябрамі, якія вам, можа быць, не падабаюцца. Неабходна сваімі паводзінамі, у час гутарак паказваць і падказваць, якім чынам трэба будаваць адносіны з навакольнымі. Называйце рэчы сваімі імёнамі і ніколі не забараняйце проста таму, што вам так здаецца правільным. Самае важнае для даверу — адсутнасць страху. Да таго, каго баяцца, не пойдуць у крызіснай сітуацыі па параду. Дарослым неабходна быць не жорсткімі, а дарадцамі, сябрамі. Прыгадвайце свой жыццёвы вопыт, але ніколі не мерайце ім жыццё свайго дзіцяці — яно ў вас рознае, і вопыт розны.

— Кажуць, што дзіця з малых гадоў трэба нагружаць рознымі гурткамі і секцыямі. А ці патрэбна гэта, ці не будзе гэта пазбаўленнем дзяцінства?

— Дзяцінства вы такім чынам не пазбавіце. Наадварот, чым больш цікавым будзе жыццё дзіцяці, чым больш яно атрымае, тым багацейшым будзе вопыт, а значыць, і больш якасным будзе жыццё.

(— Орша, Ала Дзмітрыеўна. Дачцэ 12 гадоў. Яна займаецца спевамі, танцамі, добра вучыцца. Ёй падабаецца выступаць на сцэне, заўсёды займаць першыя месцы, быць лепшай у класе і на сцэне. Вельмі перажывае, калі гэтага не здараецца. Ці можна лічыць, што ў будучыні, у пераходным узросце, яна сутыкнецца з пэўнымі псіхалагічнымі праблемамі?

— Мяркую, такое магчыма. Дачцэ неабходна тлумачыць, што не заўсёды яна самая лепшая і што яе патрэбы не могуць увесь час быць у цэнтры ўвагі, пастаянна рэалізоўвацца. Таму лепш, калі яна не заўсёды будзе займаць першыя месцы. Ёй, як і любому іншаму, трэба рабіць памылкі, каб разумець, што яна не ідэальная.

Святлана БАРЫСЕНКА.

(Працяг будзе.)

¢

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сумесна з радыёстанцыяй "Мір" наша газета правяла "прамую лінію" па тэме асаблівасцяў пераходнага ўзросту. На пытанні карэспандэнтаў, а таксама слухачоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика