Прыгожыя і... мужныя
07.03.2012
—
Новости Общества
|
Пры дапамозе грамадзян міліцыянеры Віцебскай вобласці раскрылі летась каля ста злачынстваў. Сярод тых, хто не спужаўся і дапамог затрымаць правапарушальнікаў, ёсць нават падлеткі і жанчыны. На Віцебшчыне становіцца добрай традыцыяй ушаноўваць такіх неабыякавых людзей: у рамках спецыяльнай акцыі "Грамадзянская мужнасць" яны атрымліваюць спецыяльныя дыпломы і памятныя прызы. — Толькі летась пры дапамозе грамадзян было раскрыта каля ста злачынстваў, — расказаў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Найдзенка. — Гэта сапраўдныя прыклады мужнасці. Людзі не спалохаліся небяспекі і дапамаглі міліцыі затрымаць злачынцаў па гарачых слядах. Міжвольна ўзнікае пытанне: а калі б мы аказаліся на іх месцы — змаглі б зрабіць тое ж самае? Дзяўчынкі супраць злачынцы 27-гадовы жыхар Верхнядзвінскага раёна, праходзячы па двары аднаго з дамоў, убачыў пажылую жанчыну, якая несла ў руках сумку. Падбег да яе, выхапіў сумку і ўцёк. Жанчына пачала клікаць на дапамогу. Да яе падышлі дзве дзяўчынкі — Крысціна Старанік і Васіліса Баркоўская, вучаніцы 7 "Б" класа школы № 17 Віцебска. Яны дапамаглі жанчыне падняцца і пабеглі за мужчынам. Калі прыехалі міліцыянеры, дзяўчынкі расказалі, што злодзей схаваўся ў парку Чыгуначнікаў. І ўзяліся паказаць, дзе менавіта. Праязджаючы па парку ў патрульнай машыне, школьніцы ўбачылі таго самага грамадзяніна. Міліцыянеры затрымалі мужчыну і даставілі ў Чыгуначны РАУС горада Віцебска. ![]() Святлана Аверчанкава, Крысціна Старанік і Васіліса Баркоўская Не разгубілася Не разгубіласяЁй і іншым смельчакам начальнік УУС генерал-маёр міліцыі Аляксандр Найдзенка ўручыў граматы і каштоўныя падарункі. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пры дапамозе грамадзян міліцыянеры Віцебскай вобласці раскрылі летась каля ста злачынстваў. Сярод тых, хто не спужаўся і дапамог затрымаць правапарушальнікаў,...
|
|