ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
13.03.2012
—
Новости Общества
|
ЗША рыхтуЮцца да прымянення ваеннай сілы ў Сірыі
Адміністрацыя ЗША распачала кансультацыі са сваімі саюзнікамі ў сувязі з магчымым выкарыстаннем ваеннай сілы на тэрыторыі Сірыі. Пра гэта паведамілі шэрагу амерыканскіх СМІ на ўмовах ананімнасці адразу некалькі афіцыйных асоб. Паводле іх звестак, фармальна мэтай такой аперацыі будзе абвешчана "абарона мірных жыхароў", у тым ліку бежанцаў, але на справе яна павінна аказаць прамую падтрымку ўзброенай апазіцыі і ў канчатковым выніку прывесці да звяржэння ўрада Башара Асада. Кітайцы абагналі ЗША па колькасці касмічных запускаўКітай у 2011 годзе абагнаў ЗША па колькасці запускаў касмічных ракет. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка нацыянальнага касмічнага ведамства КНР Чжан Цзянь Хен. Паводле яго слоў, Кітай летась запусціў 19 ракет, у той час як ЗША ажыццявілі на адзін запуск менш. Такім чынам, Кітай выйшаў на другое месца пасля Расіі, якая зрабіла летась 36 запускаў. Сарказі прыйшлося прасіць прабачэння за сынаСын прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі, 15-гадовы Луі Сарказі закідаў памідорамі і більярднымі шарамі супрацоўніцу паліцыі, якая дзяжурыла каля Елісейскага палаца. Як высветлілася пазней, такім чынам забаўляліся малодшы сын французскага лідара і яго прыяцель. Прэзідэнт Сарказі ўжо асабіста сустрэўся з аб'ектам нападу і прасіў у яе прабачэння за ганебныя паводзіны свайго нашчадка. Іран адказаў на амерыканскую "суперзброю" сваім "супербетонам"У адказ на заяву міністра абароны ЗША Леона Панеты аб магчымасці нанясення ўдару па іранскіх ядзерных аб'ектах амерыканскай "суперзброяй" навукоўцы гэтай ісламскай рэспублікі заявілі, што стварылі "супербетон". У яго ўваходзяць кварцавы парашок і адмысловыя валокны, якія ператвараюць яго ў вельмі трывалы матэрыял, які вытрымлівае велізарны ціск. Такі бетон у стане абараніць падземныя ядзерныя аб'екты ад магчымых бомбавых і ракетных удараў. Як адзначаюць мясцовыя СМІ, звышмоцны бетон выраблены на аснове "іранскай формулы", не мае роўных у свеце і забяспечыць дадатковы галаўны боль Вашынгтону нараўне з іранскай ядзернай праграмай. Пры гэтым асабліва падкрэсліваецца, што бетон створаны пераважна для мірных мэт, але, як усякі матэрыял "падвойнага прызначэння", можа выкарыстоўвацца для абароны падземных аб'ектаў ад удараў з паветра. Між тым, авіяносец ЗША Еntеrрrіsе пакінуў сваю базу ў Норфалку і накіраваўся ў раён Індыйскага акіяна да берагоў Ірана. Такім чынам, цяпер агульная колькасць амерыканскіх авіяносных груп у раёне Персідскага заліва зноў павялічыцца да трох. Коратка Пры разліку сродкаў, што падлягаюць пералічэнню па-за чаргой плацяжоў на пагашэнне запазычанасці па заработнай плаце, наймальнікі павінны браніраваць у разліку на аднаго работніка Br1 млн 186 тыс. 190. Гэты нарматыў прымяняецца з 12 сакавіка 2012 года, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі. У сувязі з мадэрнізацыяй тэлефонных сетак 17 сакавіка з 0.00 да 6.00 гадзін мінскія тэлефонныя нумары, якія пачынаюцца на 227 ХХ ХХ, будуць замененыя на 327 ХХ ХХ з захаваннем наступных лічбаў. Пасля завяршэння пераключэння на ранейшым нумары будзе ўстаноўлены аўтаінфарматар, які паведаміць аб новым парадку набору нумара. Мінімальная заработная плата (МЗП) за люты бягучага года не індэксуецца, паколькі індэкс спажывецкіх цэн за люты да студзеня бягучага года не перасягнуў пяціпрацэнтны парог. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Месячная мінімальная заработная плата складае па-ранейшаму Br1 млн. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іран адказаў на амерыканскую "суперзброю" сваім "супербетонам" У адказ на заяву міністра абароны ЗША Леона Панеты аб магчымасці нанясення ўдару па...
|
|