Паміж Мінскам і Масквой не лятаюць самалёты
26.03.2012
—
Новости Общества
|
![]() На некалькі гадзін было зачынена неба для авіяцыйных палётаў паміж Мінскам і Масквой. Вылеты рэйсаў у маскоўскі аэрапорт «Дамадзедава» папярэдне перанесены на 11.00, паведамілі Раней планавалася, што рэйс «Белавія» з Мінска вылеціць у Маскву а 10-й раніцы, аднак да гэтага часу ніводнае паветранае судна нацыянальны аэрапорт «Мінск» не пакінула. Пасажыры чакаюць вылету ў аэрапорце. Паводле інфармацыі агенцтва «Інтэрфакс-Захад», пытанне зараз вырашаецца на ўрадавым узроўні. Паводле некаторых дадзеных, кіраўнік Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі знаходзіцца ў намесніка прэм’ер-міністра Беларусі. «Цяпер стала вядома, што расіяне знялі забарону на палёты. Мы таксама, са свайго боку, здымаем забароны», — заявіў дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў. Раней паведамлялася, што расійскія авіяцыйныя ўлады перапынілі паветраныя зносіны паміж Мінскам і Масквой. Пра гэта карэспандэнту Svaboda.org сказаў намеснік генеральнага дырэктара нацыянальнай авіяцыйнай кампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец. Паведамляе «На дадзены момант скасаваныя ўсе рэйсы на Маскву. Прадстаўнік "Белавія" паказаў нам тэлеграму аб тым, што „Росавіяцыя “ пазбавіла ліцэнзіі кампанію „Белавія“ і не прымае беларускія барты, а ў адказ на гэта Мінск не прымае маскоўскія рэйсы», — паведаміў БелаПАН пасажыр Іван Рак, які павінен быў паляцець сёння ў Маскву ў 7.00. Паводле http://nn.by, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Расійскія авіяцыйныя ўлады перапынілі паветраныя зносіны паміж Мінскам і Масквой», — паведаміў намеснік генеральнага дырэктара нацыянальнай авіяцыйнай...
|
|