Брэстаўчане адлічылі "Гадзіну Зямлі"
01.04.2012 17:42
—
Новости Общества
|
Брэстаўчане адлічылі "Гадзіну Зямлі" У Брэсце прайшла міжнародная экалагічная акцыя, арганізаваная праз Сусветны фонд дзікай прыроды.
Роўна на 60 хвілін пляцоўка перад ЦУМам пагрузілася ў цемру для выступу эксперыментальнага тэатра Etere. Паглядзець на вогненнае шоу сабралося не менш за 200 чалавек. ![]() “Гадзіна Зямлі” праводзіцца праз тыдзень пасля надыходу вясновага раўнадзенства, калі працягласць дня і ночы ў абодвух паўшар'ях зраўнялася. Кожны год каля 2 мільярдаў чалавек выключаюць святло на 1 гадзіну, каб выказаць сваю занепакоенасць небяспечнымі наступствамі змянення клімату. У Брэсце акцыя адбываецца ў трэці раз. У параўнанні з мінулым разам мерапрыемства прайшло без інцыдэнтаў. Год таму міліцыя спыніла выступ вулічных музыкантаў. Сваімі дзеяннямі яны нібыта "парушылі парадак правядзення масавых мерапрыемстваў". ![]() ![]() ![]() ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Роўна на 60 хвілін пляцоўка перад ЦУМам пагрузілася ў цемру для выступу эксперыментальнага тэатра Etere.
|
|